Перайсці да зместу

Любоў Адамаўна Антанюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Любоў Антанюк)
Любоў Адамаўна Антанюк
Дата нараджэння 28 красавіка 1949(1949-04-28) ці 1949[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 2006(2006-01-06) ці 2006[1]
Грамадзянства
Муж Георгій Аляксандравіч Антанюк
Род дзейнасці мовазнаўца, філолаг, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера філалогія[2] і беларусазнаўства[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1992)
Навуковае званне
Альма-матар

Любоў Адамаўна Антанюк (у дзявоцтве Бендэга; 28 красавіка 1949, в. Ломыш, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 6 студзеня 2006) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага мовазнаўства. Доктар філалагічных навук (1992), прафесар (1997).

Нарадзілася 22 красавіка (афіцыйна 28 красавіка) 1949 г. ў маленькай палескай вёсцы Ломыш Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Маці, Праскоўя Іванаўна Бендэга, выхоўвала дзвюх дачок у пасляваенны час без мужа і якой-небудзь дапамогі[3].

Скончыла Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Н. К. Крупскай (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1970). У 1970 г. паступіла ў аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. У 1974 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную праблемам граматычнага ладу сучаснай беларускай мовы[3]. У 1974—1991 гг. працавала ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР[3], дзе актыўна займалася праблемамі тэрміналогіі і ажыццявіла першае ў беларускім мовазнаўстве комплекснае тэарэтычнае даследаванне беларускай навуковай тэрміналогіі.

З 1991 года выкладала на кафедры сучаснай беларускай мовы філалагічнага факультэт БДУ, прафесар. У 1992 г. абараніла доктарскую дысертацыю па праблемах беларускай тэрміналогіі і атрымала навуковую ступень доктара філалагічных навук[3]. З 1998 года на кафедры беларусазнаўства Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, загадчыца кафедры. Гэты перыяд быў плённым, былі апублікаваны многія працы, у тым ліку вучэбныя дапаможнікі: «Спецыяльная лексіка беларускай мовы. Тэрміналогія», «Сінтаксіс беларускай мовы. Словазлучэнне», «Сінтаксіс беларускай мовы. Сказ». Сумесна з прафесарам Б. А. Плотнікавым выдадзены «Беларуская мова. 18 Лінгвістычны кампендыум», падручнік «Беларуская мова: прафесійная лексіка», па якіх студэнты навучаюцца і сёння[3].

Была віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай арганізацыі па ўніфікацыі тэрміналагічных неалагізмаў[3].

Навуковыя інтарэсы: лексікалогія, тэрміналогія, граматыка беларускай мовы.

Пазнаёмілася з будучым мужам Георгіем Антанюком восенню 1970 г.у аспірантуры Акадэміі навук БССР. Праз год пара ажаніліся і жыла ў інтэрнаце на вуліцы Акадэмічнай Вяселле адсвяткавалі ў інтэрнаце, а пасля на Усходнім Палессі ў вёсцы Буда Хойніцкага раёна, дзе жыла маці Любові, і на Заходнім Палессі ў вёсцы Мацы Кобрынскага раёна, дзе жылі бацькі Георгія. У восень 1972 г. нарадзілася першая дачка — Надзея, потым зімой 1977 г. другая дачка — Марына, якая стала філолагам і мовазнаўцам, а зімой 1989 г. — сын Аляксандр[4].

  1. а б Národní autority České republiky Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. а б Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
  3. а б в г д е Н. Г. Клімава, М. Г. Антанюк-Пруто, А. Г. Антанюк. УСПАМІНЫ ПРА МАЦІ
  4. Г. А. Антанюк. ЖОНКА, СЯБАР, ПАРТНЁР І ПАПЛЕЧНІК
  • Белорусская терминология (становление, развитие, структура) : автореферат диссертации … доктора филолологических наук : 10.02.02 / Антонюк Любовь Адамовна. — Минск, 1992.
  • Лексико-грамматические категории совместного и взаимного действия в современном белорусском литературном языке : автореферат диссертации … кандидата филологических наук : 10.02.02 / Антонюк Любовь Адамовна. — Минск, 1974.
  • Антанюк Любоў Адамаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 1. — С. 382.
  • Антонюк Любовь Адамовна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2005. — Т. 1. — С. 122.
  • Антонюк Любовь Адамовна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 17.
  • Антанюк Любоў Адамаўна // Хто ёсць хто ў сучаснай беларускай лінгвістыцы. — Мінск, 1997. — С. 9.