Любін (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Любін
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Любін на карце Беларусі ±
Любін (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Любін (Пухавіцкі раён)
Любін (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Любін (Пухавіцкі раён)

Лю́бін[1] (трансліт.: Liubin, руск.: Любин) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавета. Месціцца за 8 км на поўнач ад Мар’інай Горкі, 45,5 км ад Мінска, 11 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У першай палове XIX ст. маёнтак у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Ф. Пялікшы, пасля паводле вена ўласнасць перайшла да Грэгаровічаў[2]. У 1897 годзе маёнтак у Кліноцкай воласці.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць нацыяналізаваная, на базе маёнтка быў створаны саўгас «Любін», у 1924 годзе меў 372 дзесяціны зямлі. Паводле перапісу 1926 года пасёлак. У 1933 годзе працавалі шорная, сталярная майстэрня, цыркулярка і кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 38 жыхароў
  • 1917 год — 166 жыхароў
  • 1926 год — 9 двароў, 44 жыхары
  • 1960 год — 137 жыхароў
  • 2002 год — 6 двароў, 8 жыхароў
  • 2010 год — 3 гаспадаркі, 5 жыхароў

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Jelski A. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 414

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Любін // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 155. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Jelski A. Lubin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. — S. 414.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]