Перайсці да зместу

Людавіка Эйнаўдзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людавіка Эйнаўдзі
італ.: Ludovico Einaudi
Род дзейнасці піяніст, кампазітар, кінакампазітар, студыйны музыкант
Дата нараджэння 23 лістапада 1955(1955-11-23)[1][2][…] (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Giulio Einaudi[d]
Маці Renata Aldrovandi[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
камандор ордэна Мастацтваў і літаратуры Officer of the Order of Merit of the Italian Republic
Сайт ludovicoeinaudi.com (англ.)(італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людавіка Эйнаўдзі (італ.: Ludovico Einaudi; нар. 23 лістапада 1955, Турын, Італія) — італьянскі кампазітар і піяніст. Вучыўся ў Міланскай кансерваторыі імя Джузэпэ Вердзі, а таксама ў кампазітара Лучана Берыа. Пачаў сваю кар’еру ў якасці класічнага кампазітара, неўзабаве дадаўшы ў свае творы іншыя стылі, уключаючы поп- і рок-музыку, этнічную і народную музыку. У сваёй музыцы Эйнаўдзі таксама часта выкарыстоўваў стыль эмбіент. Яго музыка медытатыўная і інтраспектыўная, з апорай на мінімалізм і сучасную поп-музыку.

Напісаў музыку для такіх фільмаў, як «Недатыкальныя» і «Я ўсё яшчэ тут», тэлевізійных міні-серыялаў «Доктар Жывага» (2002) і Acquario (1996). За Acquario атрымаў прэмію Grolla d’oro ў намінацыі «Найлепшы саўндтрэк». Выдаў некалькі альбомаў з творамі для фартэпіяна з аркестрам. Запісаў трэк з Адрыяна Чэлентана ў 2007 годзе да юбілейнага саракавога альбома акцёра.

  1. Ludovico Einaudi // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ludovico Einaudi // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.