Людавіт Пасаўскі
Людавіт Ljudevit Posavski | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
каля 810 — 823 | ||
Папярэднік | Вайнамір | |
Дзейнасць | арыстакрат | |
Нараджэнне | невядома | |
Смерць | 823 | |
Бацька | Вайнамір (магчыма) | |
Людавіт (забіты ў 823) — князь панонскіх харватаў (каля 810—823).
Галоўная крыніца інфармацыі пра Людавіта — Аналы каралеўства франкаў[1].
Людавіт, магчыма, сын свайго папярэдніка Вайнаміра[2], узначаліў барацьбу харватаў супраць франкаў. У 819 годзе ён разбіў войскі франкаў і пры падтрымцы славенцаў атрымаў перамогу[en] над войскамі саюзніка франкаў — жупана далмацінскіх харватаў Борны. Паходы супраць Людавіта, прадпрынятыя франкамі ў 820 і 821 гадах, не мелі поспеху. Аднак у 822 годзе, калі ў Панонскую Харватыю было накіравана новае шматлікае войска франкаў, Людавіт быў вымушаны адступіць у Далмацыю, дзе ў наступным годзе быў забіты адным са сваякоў Борны.
Пераемнікам забітага князя ў Панонскай Харватыі стаў Уладзін, сын аднаго з папярэднікаў Людавіта — Сіліміра[2].
Зноскі
- ↑ Аналы каралеўства франкаў
- ↑ 2,0 2,1 Croatian rulers(недаступная спасылка)