Людвіг Бёрне
| Людвіг Бёрне | |
|---|---|
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 6 мая 1786[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 12 лютага 1837[1][2][…] (50 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, літаратурны крытык, паэт-адвакат, журналіст, публіцыст, крытык |
| Мова твораў | нямецкая |
| Подпіс |
|
Людвіг Бёрне (ням.: Ludwig Börne; 6 мая 1786[1][2][…], Франкфурт-на-Майне[3] — 12 лютага 1837[1][2][…], Парыж[3]) — нямецкі пісьменнік, публіцыст. Доктар філасофіі (1808).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вывучаў медыцыну і прыродазнаўчыя навукі. У 1818—21 выдаваў часопіс «Die Wage» («Вагі»); у 1836 наладзіў яго выданне на французскай мове. У артыкулах і памфлетах выступаў з крытыкай нямецкага філістэрства, патрабаваннямі роўнасці ўсіх грамадзян перад законам, свабоды слова і друку, верацярпімасці. У памфлеце «Манаграфія нямецкага паштовага смаўжа. Матэрыялы да натуральнай гісторыі малюскаў і ракападобных» (1821) высмеяў ляноту і пакорлівасць нямецкага абывацеля. Вяршыня публіцыстыкі — «Парыжскія пісьмы» (1832—34), у якіх стварыў шырокую панараму жыцця паслярэвалюцыйнай Францыі. Памфлет «Менцэль-французаед» (1837) скіраваны супраць ксенафобіі і шавінізму.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 Ludwig Börne // Frankfurter Personenlexikon — 2014. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 4 Ludwig Börne // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 4 Бёрне Людвиг // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Г. В. Сініла. Бёрне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).