Людвіг Майднер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людвіг Майднер
ням.: Ludwig Meidner
Дата нараджэння 18 красавіка 1884(1884-04-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 мая 1966(1966-05-14)[1][2][…] (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Эльза Майднер[d][7]
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, паэт, ілюстратар, настаўнік, графік, пісьменнік, педагог
Жанр партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак экспрэсіянізм
Уплыў на Герб Ах[d][8]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людвіг Майднер (ням.: Ludwig Meidner; 18 красавіка 1884, Бярутаў, Сілезія — 14 мая 1966, Дармштат) — нямецкі мастак і пісьменнік, прадстаўнік экспрэсіянісцкага кірунку ў мастацтве.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1901—1902 гадах вучыўся на муляра. У 1903—1905 гадах вучыўся ў імператарскай школе мастацтваў у Брэслаў (цяпер Уроцлаў). Пасля заканчэння пераязджае ў Берлін. У 1906—1907 гадах вучыўся ў Акадэміі Жуліяна і ў Акадэміі Кармон у Парыжы, сябраваў з Мадыльяні. У 1911 годзе — супрацоўнік часопіса Die Aktion. У 1912 годзе заснаваў сумесна з Янтур і са Штайнгардам мастацкую групу «Патэтыкі». У 1914 годзе член берлінскай групы «Свабодны сецэсіён». У 1916—1918 гадах — на фронце. У 1918—1921 гадах — член «Рабочага савета для мастацтва» і «Лістападаўскай групы». У 1924—1925 гадах выкладаў у Студыі-атэлье жывапісу і пластыкі ў Берліне. У 1935 годзе пераязджае ў Кёльн.

У 1937 годзе абвешчаны нацыстамі належачым да «дэгенератыўнага мастацтва», 84 яго карціны выдалены з нямецкіх музеяў і канфіскаваны. У 1939 годзе эмігрыруе ў Англію. У 1940—1941 гадах інтэрнаваны на востраве Мэн. У 1952 годзе вярнуўся ў Германію.

Зноскі

  1. а б Ludwig Meidner
  2. а б Ludwig Meidner // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Schumann T. B. Bohr dich wie ein Wühltier ein: Über den Maler und Schriftsteller Ludwig Meidner (1884–1966) // Asphaltliteratur: 45 Aufsätze und Hinweise zu im Dritten Reich verfemten und verfolgten AutorenWest-Berlin: Verlag Klaus Guhl, 1983. — S. 156. — 3 с. — ISBN 978-3-88220-152-9
  4. Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  7. Union List of Artist Names — 2019. Праверана 21 мая 2021.
  8. Union List of Artist Names Праверана 25 кастрычніка 2015.