Людвіг Пятровіч Рэзаўскі
Людвіг Пятровіч Рэзаўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
12 (24) красавіка 1887 |
||||||
Смерць |
1980 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | КПСС |
Людвіг Пятровіч Рэзаўскі (12 (24) красавіка 1887, Мітава, Курляндская губерня, Расійская імперыя — верасень 1980, Масква, СССР) — рэвалюцыянер, удзельнік барацьбы за савецкую ўладу ў Беларусі і на Заходнім фронце.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У рэвалюцыйным руху з 1905 г. З 1915 г. на Заходнім фронце, член Мінскай латышскай секцыі РСДРП. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. член Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, намеснік загадчыка Мінскай газетнай экспедыцыі, якая забяспечвала фронт бальшавіцкай літаратурай, удзельнік выпуску газеты «Звязда». З лістапада 1917 г. камісара народнай асветы, унутраных спраў СНК Заходняй вобласці і фронту.
7(20) снежня 1917 г. на адкрыцці Першага Усебеларускага з'езда запатрабаваў скінуць бел-чырвона-белы сцяг, які вісеў па-над трыбунай, назваўшы яго «нацыянальнай анучай»[1]. Удзельнічаў у разгоне Усебеларускага з'езда 30—31 снежня 1917 г.
22 студзеня 1918 прызначаны начальнікам навастворанага Аддзела па барацьбе з контрарэвалюцыяй і спекуляцыяй (ЧК). Пасля захопу Мінска нямецкімі войскамі старшыня Смаленскай губернскай надзвычайнай камісіі, намеснік старшыні Казанскага губвыканкома. З мая 1919 г. у НКУС РСФСР, з лютага 1920 г. у ВЧК, з 1921 г. у Наркаме асветы РСФСР. У 1924—1925 гг. на адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце.
Зноскі
- ↑ Шупа, Сяргей. Падарожжа ў БНР (2). Зьезд, разгон і бомбы пад ложкам . Радыё Свабода (21 лютага 2018). Праверана 28 лютага 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скалабан, Виталий.. Первый национальный... (руск.)(недаступная спасылка). Экспресс новости (6 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. Праверана 28 лютага 2020.
- Рэзаўскі Людвіг Пятровіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 168.