Людвіг I Вітэльсбах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людвіг I
Ludwig I
Партрэт працы Іозефа Карла Штылера, 1826. Новая пінакатэка, Мюнхен.
Партрэт працы Іозефа Карла Штылера, 1826.
Новая пінакатэка, Мюнхен.
Сцяг2-і кароль Баварыі Сцяг
13 кастрычніка 1825 — 20 сакавіка 1848
Папярэднік Максіміліян I
Пераемнік Максіміліян II

Нараджэнне 25 жніўня 1786(1786-08-25)[1][2][…]
Смерць 29 лютага 1868(1868-02-29)[1][2][…] (81 год)
Месца пахавання
Род Вітэльсбахі
Імя пры нараджэнні ням.: Ludwig Karl August von Bayern
Бацька Максіміліян I, кароль Баварыі
Маці Аўгуста Вільгельміна Гесэн-Дармштацкая[d]
Жонка Тэрэза Саксонская-Хільдбургхаўзенская[d][4]
Дзеці Атон, кароль Грэцыі, Максіміліян II, Мацільда Караліна Баварская[d][5], Луітпольд Баварскі, Адэльгунда Баварская[d], Хільдэгарда Баварская[d], Аляксандра Баварская[d], Адальберт Баварскі[d] і Theodolinde Princess of Bavaria[d][6]
Нацыянальнасць немец
Веравызнанне каталіцтва
Член у
Адукацыя
Дзейнасць паэт
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Бітвы
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Залатога Руна Order of Saint Stephen of Hungary рыцар ордэна Залатога руна ордэн Збавіцеля кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна ордэн Святога Губерта Ваенны ордэн Максіміліяна Іосіфа Merit Order of the Bavarian Crown Order of Saint Michael ордэн Серафімаў ордэн Святога Іосіфа кавалер Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людвіг I (ням.: Ludwig I. von Bayern; 25 жніўня 1786, Страсбур — 29 лютага 1868, Ніца) — кароль Баварыі з 13 кастрычніка 1825 года да свайго адрачэння 20 сакавіка 1848 года, з дынастыі Вітэльсбахаў.

Сын караля Максіміліяна I. Атрымаў першае імя ў гонар свайго завочнага хроснага бацькі Людовіка XVI, караля Францыі, поўнае хрысцільнае імя Людвіг Карл Аўгуст.

Да ўступа на прастол. Прынц-мецэнат[правіць | правіць зыходнік]

Наведваў універсітэты ў Ландсгуце і Гётынгене; рана выявіў гарачую любоў да літаратуры, музыцы і мастацтву.

У супрацьлегласць бацьку ён варожа адносіўся да Напалеона I, але тым не менш у 18061809 гадах камандаваў Баварскай дывізіяй у войнах супраць Прусіі і Аўстрыі.

Па заканчэнні вайны з Францыяй Людвігаў жыў большай часткай у Вюрцбургу і Ашафенбургу, часта здзяйсняючы паездкі па Італіі. Тым часам ён атачыў сябе колам пісьменнікаў і мастакоў, імкнучыся аказваць ім заступніцтва; асабліва зблізіўся ён з Карнеліусам, Авербекам, Торвальдсенам, пасля — з Каўльбахам. У прыватным жыцці ён быў беражлівы, але траціў велічэзныя грошы на калекцыі мастацкіх твораў, на падтрымку тэатраў і інш. Палітычныя яго гледжанні тады адрозніваліся некаторым лібералізмам; у аснову канстытуцыі 1818 года быў пакладзены складзены ім мемарандум.

Пачатак валадарання[правіць | правіць зыходнік]

Пасля ўзыходжання яго на прастол у 1825 годзе становішча друку зрабілася лепш, паліцэйскія ганенні спыніліся. Ён перанёс універсітэт з Ландсгута ў Мюнхен, рэарганізаваў Акадэмію мастацтваў. Больш за ўсё імкнуўся ён да таго, каб ператварыць Мюнхен у «другія Афіны». Ён атачыў сябе мастакамі і заняўся ўзвядзеннем розных будынкаў, то ў грэчаскім, то ў італьянскім гусце. Асабліва вядомая пабудаваная ім «Вальхала» з бюстамі ўсіх знакамітых людзей Германіі, за выключэннем, аднак, Лютэра і дзеячаў Рэфармацыі. У той жа час Людвіг выступіў як паэт і пісьменнік, але творы яго, якія хоць і разыйшліся ў некалькіх выданнях, адрозніваліся толькі вычварнай архаічнай мовай і не пакінулі ніякага следу ў нямецкай літаратуры.

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Палата дэпутатаў не асабліва спагадліва глядзела на прадпрыемствы караля, якія патрабавалі велічэзных выдаткаў, і таму ўмерана-ліберальны кірунак Людвіга хутка змяніўся рэзка рэакцыйным. Гэтаму садзейнічала і ўплыў каталіцкага духавенства. Друк быў падпарадкаваны суроваму цэнзурнаму статуту 1831 года; прадстаўнікі дэмакратычных поглыдаў падвяргаліся паліцэйскім ганенням, арыштам і высылцы. Карнеліус, прыродазнавец Окен, філолаг Фальмераер вымушаны былі пакінуць Баварыю. Пратэстанцкая рэлігія, нягледзячы на раўнапраўнасць веравызнання па канстытуцыі, прыгняталася; гэтак, пратэстанцкім салдатам загадвалі схіляць калены перад Св. Дарамі, а пастараў, якія пратэставалі супраць гэтага, саджалі ў турму; з палатай дэпутатаў ішла сістэматычная барацьба, пакуль пры дапамозе паліцэйскіх мер на выбарах не атрымалася ўхіліць апазіцыю. У вобласці палітыкі рамантычныя захапленні Людвіга адбіліся ў спагадзе грэчаскаму паўстанню; ён пагадзіўся на абранне яго сына, Атона, грэчаскім каралём, што вельмі нятанна абыйшлося баварскаму казначэйству, вымушанаму падтрымліваць караля спустошанай краіны.

Лола Мантэс. Адрачэнне[правіць | правіць зыходнік]

Партрэт Лолы Мантэс з галерэі прыгажунь у мюнхенскім палацы Людвіга

Старасць не замінала любоўным прыгодам Людвіга. У 1846 годзе ён патрапіў пад моцны ўплыў ірландскай авантурніцы Элізы Гільберт, якая выдавала сябе за «іспанскую танцоўшчыцу Лолу Мантэс», якой атрымалася, як гаварылі, «перамагчы Лаёлу», гэта значыць зрынуць клерыкальнае міністэрства Абеля, а потым і ўмеранае міністэрства Маўрэра. Было арганізавана так званае міністэрства Лолы, але палітычная рэакцыя не стала ад гэтага слабейшай, хоць і страціла сваё клерыкальнае адценне. Усеагульная нянавісць да Людвіга выказалася ў «Lobgesange auf Konig Ludwig» Гейнэ (у «Zeitgedichte»), які высмеяў і мецэнацтва Людвіга, і яго паэзію, і ўплыў на яго палюбоўніц, і яго піетызм, змяшаны з фрывольнасцю.

Рэвалюцыйны рух 1848 года прымусіла Людвіга адмовіцца ад кароны на карысць сына, Максіміліяна II; Лола была вымушана пакінуць Еўропу і з'ехала ў ЗША. З тых часоў былы кароль жыў прыватным чалавекам, па-ранейшаму прысвячаючы сябе спрыянню мастацтвам.

Людвіг I памёр у Ніцы, перажыўшы сына, калі ўжо валадарыў яго ўнук Людвіг II. Конная статуя яго ўзведзена ў Мюнхене ў 1862 годзе, яшчэ пры яго жыцці.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

У 1810 годзе ён ажаніўся з Тэрэзай Саксен-Гільдбургхаўзенскай (Therese Charlotte Luise von Sachsen-Hildburghausen) (17921854). Святы, арганізаваныя ў гонар вяселля, паклалі пачатак святу Актоберфест.

Ад гэтага саюза нарадзілася 9 дзяцей:

Сачыненні Людвіга[правіць | правіць зыходнік]

  • «Gedichte» (Мюнх., 1839-47);
  • «Wahlhallagenossen» — біяграфіі дзеячаў, бюсты якіх сабраны ў Валгале.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Sepp, «Ludwig Augustus» (1869);
  • Heigel, «Neue historische Vorträge» (Мюнх., 1883);
  • Heigel, «Quellen und Abhandlungen zur neueren Gesch. Bayerns» (Мюнх., 1884-90);
  • Heigel, «Histor. Vorträge u. Studien» (1887);
  • Heigel, «L. I, König von Bayern» (Лпц., 1888, 2 изд.);
  • Trost, «König L. I von Bayern in seinen Briefen an seinen Sohn, den König Otto von Griechenland» (1891).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).