Людвік Бенуа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людвік Бенуа
польск.: Ludwik Benoit
Дата нараджэння 18 ліпеня 1920(1920-07-18)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лістапада 1992(1992-11-04)[1] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Maria Zbyszewska[d]
Дзеці Mariusz Benoit[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія акцёр, тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр
Узнагароды
IMDb ID 0072250
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людвік Бенуа (18 ліпеня 1920, г. Ваўкавыск — 4 лістапада 1992, г. Лодзь) — акцёр тэатра і кіно

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Яго дзед па бацькавай лініі быў французам і паходзіў з невялікага гістарычнага мястэчка пад Парыжам. Продкі па матчынай лініі родам з ваколіц горада Ловіч (цяпер Лодзінскае ваяводства). Бацька таксама быў акцёрам.

Бенуа з’вязаў усю сваю працу і сямейнае жыццё з горадам Лодзь, так і не спакусіўшыся пераехаць жыць і працаваць у Варшаву. У 1946 годзе скончыў акцёрскую студыю Гала ў Гданьску. У 1948 годзе скончыў Дзяржаўную вышэйшую тэатральную школу і разам са сваёй жонкай, вядомай акторкай Марыяй Збышэўскай стаў працаваць у тэатры імя Стэфана Ярача, а затым перайшоў у Новы тэатр, служэнню ў якім аддаў больш за трыццаць гадоў, аж да сваёй смерці. У шлюбе са Збышэўскай 23 лістапада 1950 годзе ва Уроцлаве нарадзіўся сын Марыюш, які пазней стаў вядомым акцёрам.

У 1970 годзе ён ажаніўся зноў з Ядвігай Ендрэйчак. У шлюбе нарадзілася дачка Ганна, якая зараз працуе радыёжурналістам на радыё Лодзі.

Бенуа называюць польскім Бурвілем за ўдалае сумяшчэнне, як і знакамітым французскім акцёрам, у адной ролі камічных элементаў і трагедыі. Яго параўноўвалі таксама з непараўнальным Фернандэлем. Ён, як і яны, не меў галоўных роляў, але нават эпізоды ў яго выкананні надоўга запаміналіся.

Зняўся ў больш чым 60 фільмах і ў шматлікіх спектаклях Тэатра Тэлебачання. Агучваў анімацыйныя фільмы.

Памёр 4 лістапада 1992 годзе ў Лодзі. Пахаваны на Алеі Заслужаных на могілках Долі[3].

Зноскі