Перайсці да зместу

Людвік Жавускі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людвік Жавускі
польск.: Ludwik Rzewuski
лац.: Ludovicus Rzewuski
Дата нараджэння 14 жніўня 1753(1753-08-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 жніўня 1812(1812-08-25) (59 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці святар

Людвік Жавускі (польск.: Ludwik Rzewuski, лац.: Ludovicus Rzewuski; 14 жніўня 1753, Беларусь — 25 жніўня 1812, Орша[1]) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 9 жніўня 1770 года ў Вільні. Каля 1780 года высвечаны ў Полацку на ксяндза[1]. Вывучаў тэалогію ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1783—1786). Выкладаў рыторыку ў Полацку (1878—1788) і рускую мову ў Оршы (1788—1789). Прэфект школ у Магілёве (1789—1790), пракуратар па спрэчных справах правінцыі ў Полацку (1790—1797) і Віцебску (1797—1798). У 1798—1812 гадах — пракуратар правінцыі, а ў 1798—1803 гадах адначасова яшчэ і рэктар Віцебскага езуіцкага калегіума[2].

Зноскі

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.