Людвік Францішак Карвацкі
Людвік Францішак Карвацкі | |
---|---|
Род дзейнасці | манах жабрацкага ордэна |
Дата нараджэння | 11 лістапада 1698 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 жніўня 1748 (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Лю́двік Франці́шак Карва́цкі (польск.: Ludwik Franciszek Karwacki; 11 лістапада 1698, Унешаў — 22 жніўня 1748, Наваградак) — езуіт.
Са шляхецкага роду Карвацкіх, пляменнік Станіслава, брат Томаша, Мацея, дзядзька Станіслава.
Уступіў 21 жніўня 1717 у Вільні. Прэфект школ у Ілукшце (1729—1730), прафесар філасофіі і рэгент семінарыі дыяцэзіяльнай у Браневе (1731—1733), прафесар філасофіі, матэматыкі і грэчаскай мовы ў Навагрудку (1734—1737), прэфект школаў у Навагрудку і місіянер у Любску (1740—1741), прэфект школ у Нясвіжы (1741—1742), Гродне (1742—1743), Драгічыне (1744—1745) і Рэшалі (1745—1746).