Перайсці да зместу

Людвік Фінкель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людвік Фінкель
польск.: Ludwik Finkel
Род дзейнасці гісторык, палітык, бібліёграф, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 20 сакавіка 1858(1858-03-20)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 кастрычніка 1930(1930-10-24)[1] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
камандор з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людвік Міхал Эмануэль Фінкель (польск.: Ludwik Michał Emanuel Finkel; 20 сакавіка 1858(1858-03-20)[1], Бурштын, Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, Аўстра-Венгрыя24 кастрычніка 1930(1930-10-24)[1], Львоў, Львоўскае ваяводства, Польская Рэспубліка) — прадстаўнік львоўскай навуковай школы польскіх гісторыкаў XIX стагоддзя, бібліёграф, прафесар і рэктар (1911—1912) Львоўскага ўніверсітэта. Вучань Ксаверыя Ліске. Кіраўнік кафедры аўстрыйскай гісторыі Львоўскага ўніверсітэта (18921918), на якой замяніў гісторыка Ісідар Шараневіча. Аўтар канцэпцыі польскага заснавання Львоўскага ўніверсітэта і шматтомнай бібліяграфіі польскай гісторыі.

З асіміляванай яўрэйскай сям’і[2]. Нарадзіўся ў Бурштыне ў сям’і дробнага чыноўніка (судовага ад’юнкта) Якуба Фінкеля і Ганны Варніцкай. Вучыўся ў народнай школе ў Грымаліве (цяпер Цярнопальская вобласць), і ў дзяржаўнай гімназіі ў Цярнопалі (у прыватнасці, у 1876 годзе скончыў VII клас[3]).

З 1877 да 1881 года вывучаў гісторыю, філасофію і гісторыю літаратуры у Львоўскім універсітэце. У 1882 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі. У 1882—1884 гадах удасканальваў веды ва ўніверсітэтах Берліна і Парыжа. Некаторы час працаваў у львоўскіх архівах, а з 1885 года працаваў у вышэйшай сельскагаспадарчай школе ў Дублянах выкладчыкам найноўшай гісторыі Польшчы. З 1892 года і да самай смерці дзейнасць прафесара Фінкеля звязана з Львоўскім універсітэтам.

У 1894 годзе суаўтарстве з Станіславам Стажынскім выдаў гісторыю Львоўскага ўніверсітэта, пры напісанні якой выкарыстаў максімальна даступную колькасць архіўных матэрыялаў. Падчас прыбыцця імператара Франца Іосіфа I на афіцыйнае адкрыццё медыцынскага факультэта Львоўскага ўніверсітэта манаграфія выдадзена і падорана манарху. Ключавое значэнне — новая канцэпцыя перадгісторыі ўніверсітэта, якая абвяргала пангерманскія прэтэнзіі.

Фінкель засноўваў новую канцэпцыю гісторыі ўніверсітэта на прывілеі польскага караля Яна Казіміра. Той прадаставіў іх Львоўскай акадэміі езуітаў (у адпаведнасці з прывілеем, пасля 1661 гэта адукацыйную ўстанову існавала менавіта пад такой назвай). Фінкель лічыў акадэмію універсітэтам дэ-факта. Аўтар такім чынам распачаў дыскусію пра дату заснавання.

Найбольшае дасягненне Фінкеля — падрыхтоўка да публікацыі шматтомнай бібліяграфіі польскай гісторыі. Яе з’яўленне ў значнай ступені стала вынікам працы навуковага семінара.

Галоўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Elekcja Leszczyńskiego w roku 1704» (1884)
  • «Okopy św. Trójcy» (1889)
  • «Napad Tatarów na Lwów w roku 1695» (1890)
  • «Konstytucja 3 Maja» (1891)
  • «Księstwo warszawskie» (1893)
  • «Historya Uniwersytetu Lwowskiego» (1894, 2 тома, у суаўтарстве са Станіславам Стажынскім)
  • «Elekcja Zygmunta I» (1910)
  1. 1 2 3 4 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Dieter De Bruyn, Kris van Heuckelom «(Un)masking Bruno Schulz» (стр. 423)
  3. Sprawozdanie C. K. Wyższego Gimnazyum w Tarnopolu za rok szkolny 1876 Архівавана 10 жніўня 2017.. — Lwów, 1876. — S. 38.*
  • «Тельвак В. В.» Финкель Людвик // Энциклопедия истории Украины : в 10 т. / редкол.: В. А. Смолий (председатель) и др. ; Институт истории Украины НАН Украины. — К. : Наук. мысль, 2013. — Т. 10 : Т — Я. — С. 303. — ISBN 978-966-00-1359-9.
  • Biogramy uczonych polskich. Część I: Nauki społeczne, zeszyt 1: A-J. — Wrocław 1983.