Людміла Аляксандраўна Сазонава
Людміла Аляксандраўна Сазонава | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 лютага 1945 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Людміла Аляксандраўна Сазонава (2 лютага 1945, Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1969 г. Працавала ў праектных арганізацыях Душанбэ, Разані. З 1977 года — вядучы архітэктар у Мінскпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Запраектавала шэраг жылых дамоў у Ленінабадзе, хірургічны корпус 2-й гарадской бальніцы, 9-павярховы жылы дом у Разані.
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) у Беларусі: вытворчы будынак Міністэрства сувязі БССР з вылічальным цэнтрам (1980), будынак райвыканкама і РК КПБ Маскоўскага раёна, 9-павярховы жылы дом з убудаванымі памяшканнямі па вул. Даўмана, Дом жалобных абрадаў (1982), Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча (1984) у Мінску.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сазонова Людмила Александровна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 2 лютага
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Худжанда
- Архітэктары Разані
- Архітэктары Мінска