Людміла Аляксандраўна Шагалава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людміла Шагалава
Людміла Аляксандраўна Шагалава
Дата нараджэння 6 красавіка 1923(1923-04-06)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 сакавіка 2012(2012-03-13)[3][1][…] (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Vyacheslav Shumsky[d]
Адукацыя
Прафесія акцёрка
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР
IMDb ID 0535690

Людміла Аляксандраўна Шагалава (6 красавіка 1923, Рагачоў, Гомельская губерня — 13 сакавіка 2012, Масква) — савецкая актрыса. Народная артыстка РСФСР (1977). Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1949).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 6 красавіка 1923 года ў Рагачове Гомельскай губерні (цяпер — Гомельская вобласць) ў сям’і ваеннага. У 2,5 гады засталася без маці. У 1928 годзе бацька пераведзены з Рагачова ў Маскву. У 1941 годзе эвакуіравана ў Чалябінск, працавала на трактарным заводзе. У 1943 годзе вярнулася ў Маскву, паступіла ва УДIК (майстэрня С. А. Герасімава). У 1948—1994 гадах — актрыса Тэатра-студыі кінаакцёра. Памерла ў Маскве пасля працяглай хваробы, пахавана на Перапечынскіх могілках.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютавала ў кіно ў 14-гадовым узросце ў фільме Я. А. Пратазанава «Сямікласніца». У 1948 годзе знялася ў ролі Валі Борц у фільме «Маладая гвардыя».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]