Людміла Аляксееўна Грамыка
Выгляд
| Людміла Аляксееўна Грамыка | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 18 чэрвеня 1953 (72 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Род дзейнасці | тэатразнавец |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Сайт | gromykotheatre.org |
Людміла Аляксееўна Грамыка (нар. 18 чэрвеня 1953, Гомель) — беларуская тэатразнаўца, крытык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, факультэт культурна-асветніцкай работы (1975). У 1976—1979 гадах працавала на Гомельскай студыі тэлебачання, з 1982 года ў часопісе «Мастацтва» (з 2009 па 2015 галоўны рэдактар). Адначасова з 1996 па 2000 сузаснавальнік і галоўны рэдактар тэатральнай газеты «Арлекін»[1]. Выкладчык кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар кніг і артыкулаў пра творчасць беларускіх тэатраў і майстроў сцэны, мастацтва лялечнага тэатра.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Аўтар кнігі «Барыс Герлаван. Сцэнаграфія» (2008).
- Тэатр, які можа ўсё // Лялечны куфэрак. Мінск, 1999;
- Драматург і рэжысёры: у пошуках узаемаразумення // Дыялогі вякоў. Мінск, 2000;
- Современный театр: проблемы развития или развитие проблем? // Сучасны беларускі тэатр: здабыткі, праблемы, перспектывы. Мінск, 2008.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Громыко Людмила Алексеевна // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2012. — Т. 3. Гомельская область. В 2 кн. Книга 1. Aбрамов — Липово. — 398 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0617-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Громыко Людмила Алексеевна // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2012. — Т. 3. Гомельская область. В 2 кн. Книга 1. Aбрамов — Липово. — 398 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0617-8.