Людміла Аляксееўна Карманава
Людміла Аляксееўна Карманава | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 мая 1940 (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Муж | Геній Яўгенавіч Карманаў[d] |
Дзеці | Наталля Геніеўна Карманава |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Людміла Аляксееўна Карманава (дзявочае Акалелава; нар. 13 мая 1940, с. Вяцкае-на-Амуры, Нанайскі раён, Хабараўскі край) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў сям’і Аляксея Іванавіча (1914—1987) і Лідзіі Андрэеўны (1919—2006) Акалелавых. Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1967 годзе. Працавала галоўным архітэктарам Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці, у Гомельграмадзянпраекце, з 1971 года — старшы архітэктар, галоўны архітэктар праектаў у Белдзіпрагандлі.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Гомелі.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя працы: пракуратура па вул. Пушкіна (1971), прадмаг у мікрараёне № 11 (1985) у Гомелі, блок збудаванняў Івацэвіцкага РОС[удакладніць] (1980), прадмаг у мікрараёне Бабры (1981), крыты рынак у Мазыры (1985), адміністрацыйна-бытавы корпус базы «Культгандаль» у Магілёве (1982).
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
У шлюбе з інжынерам-будаўніком Геніем Яўгенавічам Карманавым (1928—2007) мела дачку Наталлю (нар. 1975), таксама архітэктара.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Карманова Людмила Алексеевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 13 мая
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Хабараўскім раёне
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Галоўныя архітэктары раёнаў Беларусі
- Архітэктары Гомеля
- Архітэктары Мазыра
- Архітэктары Магілёва