Людміла Анатолеўна Сапега
| Людміла Анатолеўна Сапега | |
|---|---|
| Нараджэнне |
12 чэрвеня 1972 (53 гады) |
Людміла Анатолеўна Сапега (нар. 12 чэрвеня 1972, в. Целяшы, Гомельскі раён) — беларуская фармацэўтка і дэпутатка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 12 чэрвеня 1972 года ў вёсцы Целяшы Гомельскага раёна Гомельскай вобласці[1].
Скончыла Віцебскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Фармацыя», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка»[1].
Працоўную дзейнасць пачала правізарам-тэхнолагам, правізарам-рэцэптарам аптэкі № 133 Гомельскага абласнога вытворчага аб’яднання «Фармацыя»; працавала інспектарам-правізарам аддзела інфармацыі, начальніцай інфармацыйна-фармацэўтычнага аддзела, намесніцай генеральнага дырэктара — начальніцай гэтага аддзела Гомельскага гандлёва-вытворчага РУП «Фармацыя»[1]. Генеральная дырэктарка Гомельскага гандлёва-вытворчага РУП «Фармацыя»[1].
Дэпутатка Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання[1].
Дэлегатка VI і VII Усебеларускіх народных сходаў[1].
Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Гомельскай вобласці (вылучана ад Веткаўскага, Добрушскага, Гомельскага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве[1].
Член працоўных груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі Рэспублікі Індыя, Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі, Рэспублікі Сербія, Рэспублікі Узбекістан[1].
Член праўлення Беларускага саюза жанчын, старшыня Савецкай раённай арганізацыі гэтай арганізацыі ў Гомелі. Член Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, член прэзідыума Гомельскага абласнога камітэта гэтага прафсаюза. Член Беларускай партыі «Белая Русь»[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама, Гомельскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, Міністэрства аховы здароўя, адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомеля, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, Гомельскага гарвыканкама[1].
Узнагароджана знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», дыпломам адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомеля[1].
Пераможца рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года — 2021» у намінацыі «Паспяховая кіраўніца»[1].
Прысвоена ганаровае званне «Гамельчанін года» ў намінацыі «Лідар года» з занясеннем на Дошку гонару г. Гомеля (2024)[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 12 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Нарадзіліся ў Гомельскім раёне
- Асобы
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання
- Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання
- Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання
- Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 6-га склікання
- Фармацэўты Беларусі