Людміла Васілеўна Былінская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Людміла Васілеўна Былінская
Дата нараджэння 7 ліпеня 1948(1948-07-07) (74 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Людміла Васілеўна Былі́нская (нар. 7 ліпеня 1948, Іванава) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1971 годзе. Працавала ў Белдзяржпраекце, з 1976 года — старшы архітэктар, малодшы[1], пасля старшы навуковы супрацоўнік у БелНДІПгорадабудаўніцтва[2].

З 2002 года выкладае на кафедры мастацтваў і дызайну асяроддзя Факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ, з 2005 года старшы выкладчык[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Мінску[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): ПДП Паўднёва-Усходняга раёна Гродна (1972), тэхнічны праект забудовы набярэжнай К. Лібкнехта і прылеглай тэрыторыі ў Мазыры (1973). Адзін з аўтараў навуковых прац — «Аналіз горадабудаўнічай практыкі прымянення праектаў масавых тыпаў дамоў у забудове жылых раёнаў розных гарадоў БССР і распрацоўка прапаноў па ўдасканаленні структуры жыллёвага будаўніцтва» (1979), «Архітэктурна-планіровачная арганізацыя жылых тэрыторый гарадскіх паселішчаў» (1987), «Архітэктурна-планіровачная арганізацыя грамадскіх цэнтраў гарадскіх паселішчаў» (1987)[1].

З’яўлялася ўдзельнікам распрацоўкі шэрагу дзяржаўных НДР і навукова-праектных работ: ТЭА нацыянальных паркаў «Браслаўскія азёры», «Нарачанскі», «Белая Русь (Лагойскі)», а таксама выканаўцам, адказным выканаўцам нарматыўна-метадычных дакументаў і метадычных рэкамендацый па арганізацыі тэрыторый рэканструяванай забудовы; распрацоўшчык праектаў рэканструкцыі і развіцця шэрагу паркавых аб’ектаў у Гродне. Удзельнік распрацоўкі асобных раздзелаў генпланаў Віцебска, Рэчыцы, Гомеля і ваколіц, Полацка і Наваполацка[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]