Людміла Васілеўна Разянкова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Людміла Разянкова
Сцяг БССР Жаночая зборная БССР — № 7
Пазіцыя: Гульнёвы абаронца
Рост: 171 см
Вага: 54 кг
Грамадзянства: Сцяг СССР СССР
Сцяг Беларусі Беларусь
Дата нараджэння: 8 жніўня 1952(1952-08-08) (67 гадоў)
Месца нараджэння: Брэст, БССР

Людміла Васілеўна Разянкова руск.: Людмила Васильевна Розенкова (8 жніўня 1952, Брэст, Беларуская ССР) — беларуская і савецкая баскетбалістка, шматразовая чэмпіёнка БССР, выступала на пазіцыі гульнёвай абаронцы жаночай зборнай БССР. Трэнерка дзіцячых і падлеткавых камандаў па баскетболе, якія шматразова станавіліся чэмпіёнамі БССР. Доктарка спартыўнай медыцыны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Людміла Разянкова нарадзілася ў 1952 годзе ў г. Брэсце. Навучалася ў СШ № 3 г. Брэста, якую скончыла ў 1970 годзе. Схільнасць да баскетболу разглядзела школьная настаўніца фізічнай культуры Дзіна Іванаўна Ярмоленкава, якая накіравала таленавітую дзяўчынку да першага трэнера Сяргея Сяргеевіча Віторскага — заслужанага трэнера БССР.

З 1967 па 1970 гг. Людміла Разянкова гуляла за юнацкую зборную БССР; з 1970 па 1973 гг. — за жаночую зборную БССР па баскетболе пад кіраўніцтвам заслужанага трэнера СССР Сямёна Львовіча Халіпскага. За гады спартыўнай кар’еры шматкроць станавілася чэмпіёнкай БССР па баскетболе.

З 1974 года перайшла на трэнерскую работу. Працавала ў Мінску і Брэсце.

У сярэдзіне 80-х гадоў перайшла на адміністрацыйную работу і працавала завучам, а потым дырэктарам спартыўнай школы алімпійскага рэзерву Брэста. У пачатку 90-х гадоў па запрашэнні І.А. Мядзведзскага, кіраўніка Камітэту па фізічнай культуры, спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама перайшла на дзяржаўную службу і працавала ў кіраўніцтве Упраўлення па фізічнай культуры, спорту і турызму Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта да выхаду ў адстаўку з Ганаровай пашанай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь за шматгадовую бездакорную службу ў галіне развіцця спорту краіны.

Сярод беларускіх жанчынаў-спартоўцаў лічыцца найбольш выбітнай гульнёвай абаронцай БССР і адной з найлепшых баскетбалістак-камбогардаў у Савецкім Саюзе.