Людміла Малінаўскайце-Шлюпене
| Людміла Малінаўскайце-Шлюпене | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 14 лютага 1864 ці 4 лютага 1864[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 7 чэрвеня 1928 (64 гады) ці 7 красавіка 1928[1] (64 гады) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Ёнас Шлюпас[d] |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца |
| Мова твораў | літоўская мова |
Людмі́ла Малінаўска́йце-Шлюпе́не, часам Людвіка (літ.: Liudmila Malinauskaitė-Šliūpienė; 14 лютага 1864, вёска Ручыней, Пакройскі павет, Ковенская губерня, Расійская імперыя — 7 чэрвеня 1928, Коўна, Літва) ― літоўская паэтэса, пісьменніца, перакладчыца, грамадская дзяячка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і паланізаваных памешчыкаў. У 1879 годзе сям’я пераехала ў Мітаву (цяпер Елгава), дзе Людвіка Малінаўскайце пазнаёмілася з Ёнасам Шлюпасам, які пазней стаў актыўным удзельнікам нацыянальна-вызваленчай барацьбы Літвы. Ё. Шлюпас моцна паўплываў на фарміраванне яе светапогляду. Дзякуючы яго ўплыву пачала пісаць вершы і апавяданні па-літоўску; дэбютавала ў друку ў 1883 годзе пад псеўданімам Эгле (Eglė, гэта значыць «яліна»)[2].
У 1885 годзе паэтэса пераехала ў Нью-Ёрк па запрашэнні Ёнаса Шлюпаса, які добра ўладкаваўся ў ЗША. Пазней выйшла замуж за Ё. Шлюпаса. Пасля гэтага яна актыўна ўдзельнічала ў грамадскай дзейнасці і дапамагала яму выдаваць літоўскія газеты. Працавала і ў швейнай майстэрні[3].
Л. Малінаўскайце была каталічкай, але падтрымлівала мужа, які станавіўся ўсё больш антырэлігійным і адмовіўся хрысціць дзяцей[3].
35 год пражыла ў ЗША. Пасля Першай сусветнай вайны разам з мужам і дзецьмі вярнулася ў Літву[4].
Хварэла, мела праблемы з шчытападобнай залозай. Памерла 7 чэрвеня 1928 ў Коўне. Пахаваная на евангеліцкіх ковенскіх могілках[4].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першыя вершы надрукавала ў газеце «Aušra» (1883—1884). У Злучаных Штатах яна публікавала свае творы ў газетах «Unija» (1884), «Lietuviškasis balsas» (1885—1888), «Vienybė lietuvninkų» (1890) і «Naujoji gadynė»[5].
У сваёй паэзіі яна адлюстроўвала літоўскае мінулае і культуру, апявала духоўныя і маральныя каштоўнасці — патрыятызм, гераізм, братэрства. Па-народнаму пісала ў вершах пра жаночыя пачуцці і спадзевы. У паэтычным творы адчуваюцца антыклерыкальныя матывы (верш «Ant myrio J. Andriukaičio»)[6].
Пісала натуралістычныя апавяданні пра жыццё простых вясковых людзей (апавяданні «Pagailėtini», «Drąsumas moteriškės»)[7].
Стварыла камедыю «Netikėtai» (Нечакана, 1910). Разам з Ё. Шлюпасам напісала лемантар для пачатковай школы (1886)[5].
Ліставалася з польскай пісьменніцай Марыяй Радзевіч. Пераклала некаторыя яе тэксты на літоўскую мову.
Восем вершаў Малінаўскайце былі перакладзены на рускую мову Ганнай Ахматавай і апублікаваныя ў 1962 годзе[8].
Іншая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Людвіка (Людміла) Малінаўскайце-Шлюпене таксама актыўна выступала публічна як на літоўскія патрыятычныя тэмы, так і на тэму правоў жанчын. У 1894 г. яна ўдзельнічала ў арганізацыі Таварыства святой Ганны, першага літоўскага жаночага таварыства ў Чыкага[5].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Abėcėla ir taip mokintuvė dėl vaikų, 1886 (разам з мужам)
- Netikėtai, п’еса, 1910.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1037902742 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 20 ліпеня 2025.
- ↑ Gaigalaitė, Vita (2008-12-22). «Liudmila Malinauskaitė-Šliūpienė». Visuotinė lietuvių enciklopedija. Mokslo ir enciklopedijų leidybos centras, https://www.vle.lt/straipsnis/liudmila-malinauskaite-sliupiene/
- ↑ а б Dambrauskaitė, Ramunė, «Liudvikos Malinauskaitės-Šliūpienės ir Jono Šliūpo šeimos istorija». Šiaulių naujienos, Vol. 202, 17.10. 2014, http://www.snaujienos.lt/kultura-ir-pramogos/8722-liudvikos-malinauskaits-lipiens-ir-jono-lipo-eimos-istorija.html
- ↑ а б Daugirdaitė-Sruogienė, Vanda, «„Aušros“ moterys» // Draugas. Mokslas, menas, literatūra, 8.10. 1983, 200 (35): 3-4, http://www.draugas.org/archive/1983_reg/1983-10-08-PRIEDAS-DRAUGAS-i5-8.pdf
- ↑ а б в P. Naujokaitis Lietuvių literatūros istorija t. 1 Brooklyn 1973.
- ↑ Skurdenienė, Irena, «Amžiaus pabaigos (1883—1900) poezija». In Girdzijauskas, Juozas (ed.). Lietuvių literatūros istorija: XIX amžius, Vilnius: Lietuvių literatūros ir tautosakos institutas, 2001, pp. 463—465.
- ↑ Gaigalaitė, Vita (2008-12-22). «Liudmila Malinauskaitė-Šliūpienė». Visuotinė lietuvių enciklopedija. Mokslo ir enciklopedijų leidybos centras, https://www.vle.lt/straipsnis/liudmila-malinauskaite-sliupiene/
- ↑ Литовские поэты XIX века. Ленинград: Советский писатель, 1962 (Библиотека поэта. Большая серия). С. 274—285.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Liudvika Malinauskaitė-Šliūpienė // Įžymios Lietuvos moterys: XIX a. antroji pusė-XX a. pirmoji pusė, Dalia Marcinkevičienė, Vilniaus Universiteto leidykla, 1997, p. 98-111.
- Нарадзіліся 14 лютага
- Нарадзіліся ў 1864 годзе
- Нарадзіліся 4 лютага
- Нарадзіліся ў Ковенскай губерні
- Памерлі 7 чэрвеня
- Памерлі ў 1928 годзе
- Памерлі 7 красавіка
- Памерлі ў Каўнасе
- Пахаваныя ў Каўнасе
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэтэсы Літвы
- Перакладчыкі Літвы
- Пісьменніцы Літвы
- Літоўцы ў ЗША
- Грамадскія дзеячы Літвы