Людміла Мікалаеўна Жалнерчык
Людміла Мікалаеўна Жалнерчык | ||
| ||
---|---|---|
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Адукацыя | ||
Дзейнасць | палітык | |
Нараджэнне | 30 красавіка 1964 (56 гадоў) | |
Узнагароды |
Людміла Мікалаеўна Жалнерчык (нар. 30 красавіка 1964, в. Леснікі, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі правазнаўца, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання ад Баранавіцкай сельскай акругі № 7, член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Cкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».
Праходзіла службу на пасадах следчага, старшага следчага следчага аддзела Асіповіцкага гарадскога і раённага выканкамаў Магілёўскай вобласці; старшага следчага па асабліва важных справах следчага ўпраўлення УУС Брэсцкага аблвыканкама. Узначальвала ўпраўленне занальна-лінейнага кантролю папярэдняга расследавання, штаб УУС Брэсцкага аблвыканкама. Закончыла службу на пасадзе намесніка наальніка ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.
Замужам, мае сына і дачку.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- медаль «За бездакорную службу» I, II і III ступені.
- нагрудны знак Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь «За заслугі».
- ганаровыя граматы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў.
- Ганаровае званне «Чалавек года — 2007» у праваахоўнай сферы.
Зноскі
- Выпускнікі БДУ
- Нарадзіліся 30 красавіка
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Нарадзіліся ў Драгічынскім раёне
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 1 ступені
- Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 2 ступені
- Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 3 ступені
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання