Людміла Пятроўна Воранава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людміла Пятроўна Воранава
Дата нараджэння 29 ліпеня 1944(1944-07-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 красавіка 1997(1997-04-08) (52 гады)
Род дзейнасці графік
Жанр акварэльны жывапіс[d] і пастэль[d]
Вучоба
Член у

Людміла Пятроўна Воранава (нар. 29 ліпеня 1944, г. Рубцоўск, Расія — 8 красавіка 1997) — беларускі графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута ў 1967 годзе.

Член Беларускага саюза мастакоў ‎з 1975 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў галіне акварэлі і пастэлі. Створаны ёю фантастычна-казачны свет вобразаў навеяны літаратурнымі творамі або ўласнымі ўяўленнямі; мнагамернасць вобразнасці набліжае творы да традыцый сімвалізму. Сярод твораў: «Над возерам» (1967), «Марс. Зямляне» (1969), «Стары Віцебск» (1981), «Сінія кветкі» (1990), «Нацюрморт са званочкамі» (1991), «Кветкі і кераміка» (1992), «Кентаўр», «Флора» (абодва 1994), «Іншыя светы» (1995); серыі «Восень» (1975), «Фантастыка» (1977), «Крылатыя» (1993), «Багі — прывіды цемры» (1996) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]