Людміла Рагуля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людміла Рагуля
Род дзейнасці грамадская дзяячка
Дата нараджэння 12 лютага 1925(1925-02-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лютага 2014(2014-02-20) (89 гадоў)
Муж Барыс Дзмітрыевіч Рагуля
Альма-матар
Член у

Людміла Рагуля (дзяв. Гутар; 12 лютага 1925 — 20 лютага 2014) — беларуская грамадская дзяячка, сябра і адна з кіраўніц СБМ. Жонка Барыса Рагулі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 12 лютага 1925 года ў Навагрудку ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы ў сям’і беларускага патрыёта, які загінуў у падвалах НКУС. Мела трох братоў і сястру. Хадзіла ў пачатковую школу, потым у гімназію. З будучым мужам Барысам Рагулем была знаёмая з дзяцінства, дзякуючы свайму брату, які быў ягоным сябрам.

У Другой сусветнай вайны падчас нямецкай акупацыі ў 1943—1944 г. была кіраўнічкай юначак Саюза беларускай моладзі на Наваградскую акругу.

Першая ў шэрагу — Людміла Рагуля, акруговая кіраўнічка СБМ на Наваградчыну

Ад лета 1944 г. выехала на эміграцыю разам з будучым мужам Барысам Рагулем, у тым жа годзе выйшла замуж за яго замуж, шлюб бралі ў Варшаве. Па вайне жылі ў Германіі. 1 студзеня 1946 года страціла сына, які раптоўна нарадзіўся на шостым месяцы цяжарнасці. Вучылася ў Лювенскім універсітэце ў Бельгіі на фармацэўтычным аддзяленні.

4 снежня 1954 г. Барыс Рагуля, Людміла і дзеці, Рагнеда і Вітаўт, адплылі ў Канаду. Жылі ў Лондане (Антарыа). Была актывісткай Згуртавання беларусаў Канады, прыхаджанкай царквы Св. Кірылы Тураўскага ў Таронта. Разам з мужам Барысам Рагулей мелі чатырох дзяцей — дачку і трох сыноў. Пра жыццё з мужам і сваю грамадскую дзейнасць Людміла Рагуля казала так:

" Увесь час была з ім. У яго было вельмі цікавае жыццё, вельмі цяжкае. Кожны раз, што Барыс рабіў і я была побач з ім, добра арыентавалася ў беларускіх справах і цяпер у курсе, але, на жаль, мы ўжо ня можам шмат ад сябе даць. Мы пражылі на эміграцыі, давалі сабе рады як маглі і дапамагалі сваім беларусам. І Чарнобылем цяпер займаліся тут. Прымалі з Беларусі дзяцей. Барыс, як медык, арганізоўваў ім медычны агляд. Цяпер мы атрымалі прыгожы падарунак ад чарнобыльскіх дзяцей. Так што ніколі нам не давялося доўга без занятку сядзець. "

Памерла 20 лютага 2014 г.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]