Людміла Хрысцесева
Людміла Хрысцесева | |
---|---|
Дата нараджэння | 1978 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | артыстка |
Вучоба | |
Сайт | christeseva.com (англ.) |
Людміла Хрысцесева (Ludmila Christeseva, L. Christeseva; нар. 1978, Магілёў, Беларусь) — шведская мастачка беларускага паходжання.
Атрымала ступень магістра мастацтваў на факультэце мастацкага дызайну і тэхналогій Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Дызайн касцюма і тканін» у 2001 годзе. Пераехала ў Швецыю і далучылася да творчай каманды шведскага мадэльера Ларса Валіна. Пазней Хрысцесева атрымала яшчэ два дыпломы — Стакгольмскага ўніверсітэта і Універсітэцкага каледжа мастацтваў, рамёстваў і дызайну ў Констфаку[1]. Мастацкія даследаванні Хрысцесевай сканцэнтраваны на гендэрнай ідэнтычнасці і пытаннях, звязаных з рэпрэзентацыяй розных культур. Актыўна ўдзельнічае ў мастацкіх праектах і выставах Швецыі і за мяжой.[2] [3] [4] Кіруе выставачнай прасторай Artten у цэнтры Стакгольма, прысвечанай пашырэнню правоў і магчымасцей жанчын і росту свядомасці ў супольнасці мастацтва і моды.[5]
Інстытуцыянальныя выставы Хрысцесевай: «War´s Unwomanly Face», экспанавалася ў Музеі арміі ў Стакгольме (2016) і ў рэзідэнцыі пасла ЗША ў Швецыі ў Стакгольме (2016); «Sustainidentity» у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі (2016)[6][7]; «The Toiles» у Стакгольмскім інстытуце касцюма і моды (2017) і ў Паўночным музеі ў Стакгольме (2017—2018). Серыя скульптур была ўнікальнай сцэнаграфіяй для выступлення Маргарэт Джэнкінс Dance Company (ЗША) у Стакгольме ў 2016 годзе.
Хрысцесева — арт-дырэктар і выканаўчы прадзюсар міжнароднай выставы «Інгмар Бергман і яго спадчына ў модзе і мастацтве», якая ў 2018 годзе прайшла ў больш за 60 краінах свету[8]. 14 ліпеня 2018 годзе Хрысцесева запрошана паказаць сваю інсталяцыю з «The Toiles» у кантэксце суровай і ўнікальнай прыроды Форэ ў межах сусветнага святкавання 100-годдзя Інгмара Бергмана ў Бергманцэнтры.[9]
З 2018 года Хрысцесева запрошаная мастачка міжнароднага жаночага мастацкага руху Artdom Араяван Агіды.
У 2019 годзе, у гонар 100-годдзя атрымання жанчынамі ў Швецыі выбарчага права, Хрысцесева арганізавала паказ мод для беларускага экалагічнага брэнда Historia Naturalis на вуліцах Стакгольма, які аб’яднаў некаторую колькасць жыхароў Стакгольма для ўдзелу і падтрымкі жанчын, якія ідуць да сваёй творчай мары — сутыкаюцца як з праблемамі, так і з поспехам. У праекце бралі ўдзел Крысціна Юханесан, амбасадар Швецыі ў Беларусі, і Марыя Рашыдзі, заснавальніца арганізацыі «Правы жанчын / Kvinnors Rätt».
У творчасці Хрысцесева развівае некалькі мастацкіх плыняў — Sustainidenity[10], Pinkism[11] і The Sky Over[12].
З пачаткам расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе Хрысцесева ініцыявала сусветны тэкстыльны рух за мір і свабоду «Рамёствы, якія аб’ядноўваюць, лечаць і доўжацца»[13]. Прэзентацыі адбыліся па ўсім свеце — у Турцыі пры падтрымцы Шведскага інстытута; у Злучаных Штатах у межах праграмы ESKFF artists in residence у Mana Contemporary, на Таймс-сквер па запрашэнні няўрадавай арганізацыі Razom for Ukraine, у Шведскім каралеўскім зброевым музеі[14] ў Каралеўскім палацы, і на Oslo Freedom Forum, арганізаваным Human Rights Foundation (HRF) з Гары Каспаравым як старшынёй. Актывісцкая праца Крысцесевай заўважана СМІ і ў міжнародных мастацкіх даследаваннях, у тым ліку фінансава-дакументальны праект WMM «The other side of the Sea» рэжысёра Хсуань Пан Ю (Тайвань/ЗША)[15] і «In an act of weaving» з Нефелі Айканому (Грэцыя/Швецыя).
У 2023 годзе Хрысцесева заснавала Artten Foundation[16] для пашырэння правоў і магчымасцей жанчын і дзяцей ва ўсім свеце праз культуру і адукацыю.
Яе ініцыятыва «Жоўты&Блакітны: уся Швецыя тчэ» (шведск.: Gul&Blå: hela Sverige flätar) з мэтай аб’яднання людзей у творчым шляху да светлай будучыні і спрыяння інтэграцыі ўкраінскіх сем’яў праз мастацтва і рамёствы.[17] Праект распрацаваны на нацыянальным узроўні і прадугледжвае сумесны, шведскіх грамадзян і ўкраінскіх бежанцаў, тэкстыльны мастацкі твор, якое сімвалізуе шведскі сцяг. Твор прысвечаны 100-годдзю мэрыі Стакгольма, якое адзначаюць у 2023 годзе, яго выраб і прэзентацыі адбываліся ў розных гарадах Швецыі, уключаючы Стакгольм, Вісбю і Гётэборг[18], а таксама на важных палітычных мерапрыемствах, уключаючы Ярвенскі тыдзень (шведск.: Järvaveckan)[19] і Альмедаленскі тыдзень.
Людміла Хрысцесева атрымала ўзнагароду «Уплыў года» па версіі IHM Impact Awards[20] і намінавана на прэмію імя Нэльсана Мандэлы ў 2023 і 2024 гадах ад мэрыі Стакгольма.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ CuratorLab .
- ↑ KRIGET HAR INGET KVINNLIGT ANSIKTE(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2021. Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ Times. Swedish Artist Explores Cultural, Gender Evolution in Exhibit at Kulanshi Gallery . The Astana Times (24 чэрвеня 2015).
- ↑ Ludmila Christeseva(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2021. Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ Current projects by Artten Gallery . Artten gallery.
- ↑ Лета стартуе з арт-праектамі (руск.). zviazda.by (11 чэрвеня 2016). Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка). histmuseum.by. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2022. Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ EXHIBITION: Ingmar Bergman and his Legacy in Fashion and Art(недаступная спасылка). Sweden Abroad. Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2021. Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ Fira Bergman på Fårö(недаступная спасылка). Bergmancenter (9 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2021. Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ ЖАНОЦКАСЦЬ І ІДЭНТЫЧНАСЦЬ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2023. Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ Pinkism: Women's Empowerment Principles and Visual Culture .
- ↑ The sky over Stockholm, Minsk, New York, Madrid, London, Cairo, Jerusalem, Berlin, Istanbul, Paris, Moscow / L. Christeseva., 1978—2013 ; Solna : L. Christeseva
- ↑ Crafts that unite, heal, and last (англ.) . Artten gallery. Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ Stockholm Design Week – Craft that Unite, Heal, and Last - Livrustkammaren (англ.). livrustkammaren.se. Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ Project Mila
- ↑ ARTTEN FOUNDATION NGO (англ.) . Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ Artten-Gallery-Ludmila-Christeseva- Gul&Blå-Hela Sverige flätar-art (англ.) . Artten gallery. Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ Gul & Blå: Hela Sverige flätar(нявызн.). Göteborg 2023. Праверана 11 красавіка 2024.
- ↑ Gul&Blå: Hela Sverige flätar(нявызн.). Järvaveckan 2024. Праверана 11 красавіка 2024.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2023. Праверана 10 красавіка 2024.