Людовік Орбан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Людовік Орбан
рум.: Ludovic Orban
OrbanLudovicRO.jpg
Сцяг Прэм’ер-міністр Румыніі
4 лістапада 2019 — 7 снежня 2020
Прэзідэнт Клаус Яханіс
Папярэднік Віярыка Дэнчылэ
Пераемнік Нікалае Чукэ (в. а.)
Сцяг Міністр транспарту Румыніі
5 красавіка 2007 — 22 снежня 2008
Кіраўнік урада Кэлін Папеску-Тэрычану
Папярэднік Раду Берчану[en]
Пераемнік Раду Берчану[en]
Сцяг Старшыня Нацыянальнай ліберальнай партыі
з 17 чэрвеня 2017
Папярэднік Ралука Туркан (в. а.)
Член Палаты дэпутатаў
2008 — 2016

Нараджэнне 25 мая 1963(1963-05-25) (58 гадоў)
Брашоў, Румынская народная рэспубліка
Жонка Міхаэла Орбан
Веравызнанне Унітарыянская царква[d]
Партыя Нацыянальная ліберальная партыя
Адукацыя Трансільванскі ўніверсітэт Брашова[en]
Нацыянальная школа палітычных навук і дзяржаўнага кіравання[en]
Прафесія інжынер
Дзейнасць палітык
Commons-logo.svg Людовік Орбан на Вікісховішчы

Людо́вік О́рбан (рум.: Ludovic Orban; нар. 25 мая 1963 года[1], Брашоў, Румынская народная рэспубліка) — румынскі дзяржаўны і палітычны дзеяч і інжынер[2], старшыня Нацыянальнай ліберальнай партыі з чэрвеня 2017 года[3]. Прэм’ер-міністр Румыніі з 4 лістапада 2019 года[4] па 7 снежня 2020 года[5], міністр транспарту ў 2007—2008 гг.[6], член Палаты дэпутатаў у 2008—2016 гг.[1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 25 мая 1963 года[1] ў горадзе Брашоў[6].

Орбан скончыў у 1988 годзе факультэт тэхналогіі машынабудавання Брашоўскага ўніверсітэта[en], у 1993 годзе — аспірантуру на факультэце палітычных навук Нацыянальнай школы палітычных навук і дзяржаўнага кіравання[en] ў Бухарэсце[1].

У 2002—2010 гг. — старшыня аддзялення Нацыянальнай ліберальнай партыі ў Бухарэсце, член цэнтральнай рады партыі, у 2009—2010 гг. — першы намеснік старшыні партыі[1]. Пасля паражэння на парламенцкіх выбарах 2016 года, на якіх Нацыянальная ліберальная партыя паступілася Сацыял-дэмакратычнай партыі, старшыня партыі Аліна Горгіў[en] сышла ў адстаўку і часова выконваючай абавязкі старшыні стала яе намесніца Ралука Туркан. 17 чэрвеня 2017 года Орбан абраны старшынёй партыі, пасля таго, як быў апраўданы першай судовай інстанцыяй па справе пра карупцыю[3].

Член Палаты дэпутатаў з 2008 па 2016 год[3], у 2009—2011 гг. — намеснік старшыні Палаты дэпутатаў[1].

У 1992—1996 гг. — член мясцовай рады адміністратыўнага сектара 3 Бухареста, у 1996 годзе — член мясцовай рады адміністратыўнага сектара 1 Бухареста. З ліпеня 2004 года па красавік 2007 года — намеснік мэра Бухарэста[1].

У 1999—2000 гг. — статс-сакратар, кіраўнік Дэпартамента інфармацыйнай палітыкі ўрада. З сакавіка 2000 года па май 2001 года — статс-сакратар, прэзідэнт Нацыянальнага агенцтва дзяржаўных служачых (ANFP). З красавіка 2007 года па снежань 2008 года займаў пасаду міністра транспарту ва ўрадзе Кэліна Папеску-Тэрычану[1][6].

10 кастрычніка 2019 года парламент вынес вотум недаверу ўраду Віярыкі Дэнчылэ і прэзідэнт Клаус Яханіс назначыў кандыдатам у прэм’еры Орбана. 4 лістапада 2019 года склад урада Орбана быў зацверджаны парламентам[4]. 5 лютага 2020 года парламент вынес вотум недаверу ўраду Орбана і ён быў адпраўлены ў адстаўку. На наступны дзень прэзідэнт Клаус Яханіс даручыў сфарміраваць урад зноў Орбану[7], аднак пасяджэнне парламента, на якім павінен быў быць зацверджаны гэты кабінет, не адбылося з-за адсутнасці кворуму. 13 сакавіка прэзідэнт Клаус Яханіс даручыў сфарміраваць урад Орбану ў трэці раз. Урад Орбана быў пагоджаны парламентам на наступны дзень[8]. На наступны дзень пасля парламенцкіх выбараў 6 снежня 2020 года, на якіх Нацыянальная ліберальная партыя паступілася Сацыял-дэмакратычнай партыі, Орбан абвясціў аб адстаўцы[5].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае сына[1].

З’яўляецца братам былога еўрапейскага камісара Леанарда Орбана.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 1,8 Ludovic Orban. Curriculum Vitae (рум.) . Camera Deputatilor (19 снежня 2012). Праверана 18 снежня 2020.
  2. Ludovic Orban (рум.) . Partidul Național Liberal. Праверана 7 лістапада 2019.
  3. 3,0 3,1 3,2 Новым лидером оппозиционной Национал-либеральной партии в Румынии избран Людовик Орбан. ТАСС (17 чэрвеня 2017). Праверана 7 лістапада 2019.
  4. 4,0 4,1 Кандидат в премьеры Румынии представил новый состав кабмина , РИА Новости (24 кастрычніка 2019). Праверана 7 лістапада 2019.
  5. 5,0 5,1 Премьер-министр Румынии объявил об отставке. ТАСС (7 снежня 2020). Праверана 18 снежня 2020.
  6. 6,0 6,1 6,2 Guvernul cel mai mic (рум.) . Ziua (3 красавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2008. Праверана 28 лютага 2009.
  7. Чевтаева, Ирина Президент Румынии выдвинул на пост премьера Флорина Кыцу. Deutsche Welle (26 лютага 2020). Праверана 18 снежня 2020.
  8. Президент Румынии выдвинул на должность премьер-министра Лудовика Орбана. ТАСС (13 сакавіка 2020). Праверана 18 снежня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]