Перайсці да зместу

Людовік дэ Бурбон (герцаг Арлеанскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людовік дэ Бурбон
фр.: Louis d'Orléans
Grand Master of the Order of Our Lady of Mount Carmel and Saint Lazarus of Jerusalem[d]
12 верасня 1720 4 лютага 1752
Папярэднік Philippe de Courcillon de Dangeau[d]
Пераемнік Людовік XVI

Нараджэнне 4 жніўня 1703(1703-08-04)[1][2][…]
Смерць 4 лютага 1752(1752-02-04)[1][2][…] (48 гадоў)
Месца пахавання
Род Чацвёрты Арлеанскі дом[d]
Бацька Філіп ІІ Арлеанскі
Маці Françoise Marie de Bourbon[d]
Жонка Auguste of Baden-Baden[d][3]
Дзеці Louis Philippe I, Duke of Orléans[d] і Louise Marie d'Orléans[d]
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Аўтограф Выява аўтографа
Званне генерал-палкоўнік[d]
Узнагароды
рыцар ордэна Залатога руна Knight of the Order of the Holy Spirit Knight of the Order of Saint Michael
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людовік дэ Бурбон, герцаг Арлеанскі (4 жніўня 1703, Версаль — 4 лютага 1752, абацтва Св. Жэнеўевы, Парыж) быў трэцім у лініі герцагаў Арлеанскіх, якая выводзілася ад Філіпа I, малодшага брата Людовіка XIV.

Адзіны сын рэгента Францыі ў 1715—1723 гг. герцага Філіпа II Арлеанскага і яго жонкі мадэмуазель дэ Блуа, пазашлюбнай дачкі Людовіка XIV і маркізы дэ Мантэспан. У адрозненне ад свайго бацькі, быў глыбока рэлігійны і не цікавіўся палітыкай. У 1721—1730 фармальна быў галоўнакамандуючым пяхотай, затым падаў у адстаўку і заняўся перакладам псалмоў і пасланняў апостала Паўла.

Пётр I спадзяваўся засватаць за яго сваю дачку Елізавету, аднак паслу паведамілі, што прынц «прыняў ужо іншыя абавязацельствы»[4]. Яго выбранніцай стала Аўгуста, дачка бадэнскага маркграфа Людвіга Вільгельма[5]. Яна памерла ў маладосці (1704—1726), пакінуўшы адзінага сына — Луі-Філіпа, герцага Шартрскага, які затым стаў наступным герцагам Арлеанскім.

Імем Людовіка названа Арлеанская вуліца (rue d’Orléans) у Рэне.

Зноскі

  1. 1 2 Louis duc dOrleans // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Lundy D. R. Louis d'Orléans, Duc d'Orléans // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. К. Валишевский. Дщерь Петра Великого (1902).
  5. Патэнцыйная спадчынніца караля Густава I Васы (па лініі яго дачкі Цэцыліі[en], праз яе сына Эдуарда Фартунатуса, які і быў прапрадзедам Аўгусты.