Людовік (герцаг Бургундскі)
Людовік, герцаг Бургундскі фр.: Louis Duc de Bourgogne | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
14 красавіка 1711 — 18 лютага 1712 | |||
Папярэднік: | Людовік Вялікі Дафін | ||
Пераемнік: | Людовік XV | ||
Дзейнасць: | палітык | ||
Веравызнанне: | каталік | ||
Нараджэнне: | 16 жніўня 1682 Версаль | ||
Смерць: | 18 лютага 1712 (29 гадоў) палац Марлі, Францыя | ||
Пахаванне: | |||
Род: | Бурбоны | ||
Бацька: | Людовік Вялікі Дафін | ||
Маці: | Марыя Ганна Баварская | ||
Жонка: | Марыя Адэлаіда Савойская | ||
Дзеці: | Людовік (1704-1705) Людовік Французскі (1707-1712) Людовік XV | ||
Аўтограф: | ![]() | ||
Узнагароды: | |||
Людовік, герцаг Бургундскі (фр.: Louis duc de Bourgogne; 16 жніўня 1682 — 18 лютага 1712) — дафін Францыі з 1711 года, сын Людовіка Вялікага Дафіна і Марыі Ганны Баварскай, старэйшы ўнук Людовіка XIV.
Атрымаў выхаванне ў духу каталіцкай набожнасці апошніх гадоў кіравання Караля-Сонца. З 1702 года дзед увёў герцага Бургундскага ў Дзяржаўны савет (да гэтага часу яго малодшы брат Філіп ужо стаў каралём Іспаніі Філіпам V). На прынца ўплывала прыдворная «набожная партыя» (devots), і ён сам неўзабаве завёў уласную групоўку, куды ўваходзілі яго настаўнік Фенелон, герцагі дэ Бавіе і дэ Шэўроз, а таксама Луі дэ Сен-Сімон (вядомы мемуарыст). Кружок падтрымліваў ідэю «асветнага абсалютызму» і дваранскай алігархіі з вялікай колькасцю кансультатыўных арыстакратычных «саветаў», якія адначасова абмяжоўвалі самаўпраўнасць караля і адціскалі ад стырна ўлады буржуазію. Заўчасная смерць герцага Бургундскага перашкодзіла планам яго кружка здзейсніцца, аднак некаторых падобных тэндэнцый незалежна працягвалі прытрымлівацца рэгент — Філіп II Арлеанскі і яго пераемнікі. Пры рэгенцтве нядоўгі час праіснавала полісінодыя, сістэма калектыўнага кіравання, а на працягу 1715—1789 года буржуазія сістэматычна абмяжоўвалася ў правах займаць дзяржаўныя пасады (у адрозненне ад умеранага дэмакратызму, уласцівага ў гэтай справе Людовіку XIV).
Пасля смерці бацькі ў 1711 годзе герцаг Бургундскі стаў спадчыннікам прастола і дафінам, аднак ужо ў лютым 1712 года сканаў разам са сваёй жонкай Марыяй-Адэлаідай Савойскай ад эпідэміі адзёру. Ад гэта хваробы праз месяц памер і іх старэйшы сын, 4-гадовы герцаг Брэтонскі. Малодшае двухгадовае дзіця, герцаг Анжуйскі, выжыў і пасля смерці прадзеда стаў у 1715 годзе каралём Людовікам XV.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Бургундский, Луи // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
- Нарадзіліся 16 жніўня
- Нарадзіліся ў 1682 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Версалі
- Памерлі 18 лютага
- Памерлі ў 1712 годзе
- Пахаваныя ў абацтве Сен-Дэні
- Кавалеры ордэна Святога Духу
- Кавалеры ордэна Святога Міхаіла (Францыя)
- Дынастыя Бурбонаў
- Спадчыннікі, якія не ўзышлі на прастол
- Герцагі бургундскія
- Дафіны Францыі
- Военачальнікі Францыі
- Удзельнікі вайны за іспанскую спадчыну
- Памерлі ад адзёру