Людовік II Заіка
| Людовік II Заіка | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| лац.: Ludowicus Balbus, фр.: Louis le Begue | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Каранацыя | 8 снежня 877, Камп’ень паўторная каранацыя: 7 верасня 878, Труа |
||||||
| Папярэднік | Карл II Лысы | ||||||
| Пераемнік | Людовік III Карламан II |
||||||
|
|||||||
| Каранацыя | сакавік 867 | ||||||
| Папярэднік | Карл III Дзіця | ||||||
| Пераемнік | Карламан II | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Карл II Лысы | ||||||
| Пераемнік | Людовік III Малодшы | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Карл II Лысы | ||||||
| Пераемнік | Базон В’енскі | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 1 лістапада 846[1] | ||||||
| Смерць |
10 красавіка 879[1] (32 гады) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Каралінгі[1] | ||||||
| Бацька | Карл II Лысы[2] | ||||||
| Маці | Ірментруда Арлеанская[1][2] | ||||||
| Жонка | Ансгарда Бургундская[d][1][3] і Адэлаіда Парыжская[2][3] | ||||||
| Дзеці | Людовік III, Карламан II, Карл III Прастак[2], Ірментруда[d] і Gisela der Franken[d] | ||||||
Людовік ІІ Заіка, фр. Louis le Bègue (1 лістапада 846 — 10 красавіка 879) — кароль заходнефранкскі, сын Карла II Лысага, з дынастыі французскіх Каралінгаў.
Жыцяпіс
[правіць | правіць зыходнік]У 866 г. пасля смерці малодшага брата Карла стаў каралём Аквітаніі. Пасля смерці бацькі ў 877 г. пачаў валадарыць ва ўсім заходнефранкскім каралеўстве. 8 снежня быў каранаваны ў горадзе Рэймсе, архібіскупам Хінцмарам. Паўторная каранацыя адбылася 7 верасня 878, Людовіка каранаваў Папа Рымскі Ян VIII. Таксама каралю была прапанавана карона імператара, але той адмовіўся ад яе.
У Людовіка было дрэннае здароўе і таму ён перажыў свайго бацьку толькі на 2 гады. Падчас яго панавання роля караля ў краіне была неістотна мала, узрастала моц, імкнуўшыхся да адасаблення, княстваў і графстваў: Аквітаніі, Гасконіі, Тулузы, Бургундыі, Нармандыі, Фландрыі і інш., таксама расла ўлада вялікіх баронаў. Не адыгрываў актыўнай ролі і ў міжнароднай палітыцы. Летапісцы апісваюць яго як чалавека простага і мілага, які любіў супакой, рэлігію і справядлівасць.
У 879 г. кароль рушыў у ваенны паход супраць нарманаў, падчас якога пачуў сябе дрэнна і 10 красавіка 879 г. памёр. Пасля яго смерці ўлада перайшла да яго двух сыноў Людовіка III і Карламана II.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Людовік быў жанаты два разы. Першы раз ажаніўся ў 862 г. з Анзгардай (памерла 2 лістапада 879). Шлюб быў складзены патаемна і супраць волі бацькі Людовіка. Людовік і Анзгарда мелі двух сыноў і две дочкі: Хільдэгарда, Гізела і Людовік III і Карламан II.
Другі раз Людовік меў шлюб з Адэлаідай Парыжскай, якая нарадзіла яму сына і дочку: Эрментруду і Карла III.
Зноскі
- ↑ а б в г д е Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — P. 313–315. — ISBN 978-2-9501509-3-6
- ↑ а б в г Kindred Britain
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Людовік II Заіка