Луі I Кандэ
| Луі I дэ Бурбон-Кандэ | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| фр.: Louis Ier de Bourbon-Condé | |||||||
| Партрэт Людовіка I дэ Бурбон-Кандэ. | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
| Пераемнік | Генрых I Кандэ | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
7 мая 1530[1] Вандом, Каралеўства Францыя |
||||||
| Смерць |
13 сакавіка 1569[1] (38 гадоў) Жарнак, Каралеўства Францыя |
||||||
| Род | Бурбоны | ||||||
| Бацька | Карл, герцаг Вандомскі | ||||||
| Маці | Françoise d'Alençon[d] | ||||||
| Жонка |
Элеанора дэ Руа, Франсуаза Арлеанская Лангвіль |
||||||
| Дзеці | Charles, Count of Soissons[d][2], Генрых I Кандэ, François de Bourbon[d][2] і Charles II de Bourbon-Vendôme[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Званне | генерал | ||||||
Луі I Кандэ (7 мая 1530, Вандом, Францыя — 13 сакавіка 1569, Жарнак, Францыя, поўнае імя — Луі I дэ Бурбон-Кандэ) — французскі арыстакрат, родапачынальнік роду Кандэ.[3]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Падчас разладаў паміж Гізамі і Бурбонамі, Кандэ, жанаты з пляменніцай Каліньі, стаў главой гугеноцкай змовы ў Амбуазе. Змова была раскрыта, Кандэ прысуджаны да смерці, але выратаваны Францыскам II (1560).
Камандуючы гугенотамі, Кандэ (1562) пачаў першую рэлігійную вайну, узяўшы гарады Арлеан, Руан і інш., але ў канцы гэтага года быў разбіты пры Дро; паранены і ўзяты ў палон, ён заключыў мір у Амбуазе (1563).
Пасля некалькіх гадоў бяздзейнасці Кандэ зноў узяўся за зброю і паспрабаваў захапіць караля Карла IX у Мо. Пасля бітвы пры Сен-Дэні прынц аблажыў і ўзяў Шартр (28 лютага — 15 сакавіка 1568), але 26 сакавіка 1568 года другі раз заключыў мір з дваром. Пазбегнуўшы замаху праціўнікаў, Кандэ пачаткаў новую вайну (1569) і ў бітве пры Жарнаку быў паранены, узяты ў палон і забіты баронам дэ Мантэск’ю па загадзе герцага Анжуйскага.
Шлюб і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]22 чэрвеня 1551 года Людовік I дэ Бурбон-Кандэ пабраўся шлюбам з Элеанорай дэ Руа (24 лютага 1535 — 23 ліпеня 1564, Кандэ-ан-Бры). У гэтым шлюбе было народжана 8 дзяцей:
- Генрых I Кандэ, прынц Кандэ (1552—1588)
- Маргарыта дэ Бурбон (1556, памерла ў маленстве)
- Шарль дэ Бурбон (1557—1558), граф дэ Валеры
- Франсуа дэ Бурбон-Канці (19 жніўня 1558 — 3 жніўня 1614), прынц Канці, суверэнны князь Шато-Рэно
- Луі дэ Бурбон (1562—1563, памёр у маленстве)
- Карл II дэ Бурбон (19 жніўня 1562 — 30 ліпеня 1594), архібіскуп Руана з 1594
- Мадлен дэ Бурбон (1563—1563, памерла ў маленстве)
- Катрын дэ Бурбон (1564, памерла ў маленстве)
8 лістапада 1565 года Людовік узяў шлюб з Франсуазай Арлеанскай Лангвіль (5 красавіка 1549, Шатадзён — 11 чэрвеня 1601, Парыж) нарадзіліся:
- Карл дэ Бурбон-Суасон, граф Суасон і Дро (3 лістапада 1566 — 1 лістапада 1612)
- Луі дэ Бурбон-Кандэ (1567—1568, памёр у маленстве)
- Бенжамін дэ Бурбон-Кандэ (1569—1573, памёр у дзяцінстве)
Ад Ізабелы дэ ла Тур ён меў пазашлюбнага сына (нар. 1564)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чаркасаў Д. М. Кандэ // Беларуская энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1998. — Т. 7. — С. 582.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Д. М. Чаркасаў. Кандэ // Беларуская энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1998. — Т. 7. — С. 582.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Луі I Кандэ- Louis I de Bourbon, prince de Condé (англ.). — артыкул з Encyclopædia Britannica Online. Праверана 27 чэрвеня 2012.