Людовік XVI
| Людовік XVI | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| фр.: Louis XVI | |||||||
| | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Людовік XV | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Сумесна з | Joaquín de Santiyán y Valdivielso[d] | ||||||
| Папярэднік | Людовік XV | ||||||
| Пераемнік | Напалеон I Банапарт | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Людовік дэ Бурбон, герцаг Арлеанскі | ||||||
| Пераемнік | Людовік XVIII | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
23 жніўня 1754[1][2][…] |
||||||
| Смерць |
21 студзеня 1793[1][2][…] (38 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Бурбоны | ||||||
| Бацька | Людовік Фердынанд[d][3] | ||||||
| Маці | Марыя Жазефа Саксонская[d][3] | ||||||
| Жонка | Марыя Антуанета[4] | ||||||
| Дзеці | Марыя Тэрэза Французская[d], Людовік Жазеф[d][5], Людовік XVII[5] і Сафія Алена Беатрыса Французская[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
| Член у | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
Людовік XVI (фр.: Louis XVI; 23 жніўня 1754 — 21 студзеня 1793) — кароль Францыі з дынастыі Бурбонаў, сын дафіна Людовіка Фердынанда. Пры ім, пасля склікання Генеральных штатаў ў 1789 годзе, пачалася Вялікая Французская рэвалюцыя. Людовік спачатку прыняў Канстытуцыю 1791 года, адмовіўся ад абсалютызму і стаў канстытуцыйным манархам, аднак неўзабаве пачаў нерашуча процідзейнічаць радыкальным захадам рэвалюцыянераў і нават паспрабаваў збегчы з краіны. 21 верасня 1792 года скінуты, аддадзены суду Канвента і пакараны на гільяціне.
Пасля звяржэння рэспубліканскія ўлады пазбавілі Людовіка XVI тытула караля і далі яму прозвішча Капет (фр. Capet), ад імя яго продка Гуга Капета, заснавальніка дынастыі Капетынгаў (галіной якой з'яўляецца дынастыя Бурбонаў).
Асоба, раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Людовіка XVI характарызавалі як чалавека дабрадушнага, прыемнага, але слабага лідара з нерашучым характарам і нязначным розумам. У адрозненне ад сваёй жонкі каралевы Марыі-Антуанэты, ён не ўмеў трымацца велічна, яго хада нагадвала хаду селяніна. Дзед Людовік XV не любіў яго за адмоўнае стаўленне да прыдворнага жыцця і пагарду да Дзюбары і трымаў удалечыні ад дзяржаўны спраў. Выхаванне, атрыманае ад Вагюёна, дала Людовіку мала тэарэтычных і практычных ведаў. Найвялікшую схільнасць ён меў да фізічных заняткаў, асабіста да слясарнай справы і палявання. Нягледзячы на распусту каралеўскага двара, ён захаваў чысціню нораваў, вылучаўся шчырасцю, прастатой у зносінах і знявагай да раскошы. Ён узышоў на сталец са шчырым намерам знішчыць наяўныя ў Францыі злоўжыванні, але не меў сілы, цвёрдасці і рашучасці да радыкальных рэформаў. Ён увесь час трапляў пад уплыў людзей з акружэння — то цётак, то братоў, то міністраў, то каралевы.
Рэформы Цюрго
[правіць | правіць зыходнік]Чуткі пра шчырасць і добрыя намеры ўзбудзілі ў народзе надзею на змены. І праўда, першым дзеяннем Людовіка было выдаленне з пасадаў былых міністраў, але выбар новага першага міністра быў няўдалым: выкліканы з адстаўкі 72-гадовы граф Марэпа неахвотна пайшоў шляхам рэформ і пры першай магчымасці звярнуў убок.
Былі адмененыя феадальныя падаткі ў 40 млн і знішчаныя droits de joyeux avènement, то бок асабістыя каралеўскія прывілеі перад законам, ліквідаваныя сінекуры, скарочаны прыдворныя выдаткі. На чале кіравання былі пастаўлены таленавітыя патрыёты, такія як Цюрго і Мальзерб. Намаганнямі Цюрго было ўсталявана раўнапраўе падаткаў, распаўсюджанне пазямельнага падатку на прывілеяваныя саслоўі, уведзены выкуп феадальных павіннасцяў, уведзеная свабода хлебнага гандлю, адменены ўнутраныя мытні, цэхі, гандлёвыя манаполіі, здзейснены пераўтварэнні ва ўсіх галінах народнага жыцця. Мальзэрб імкнуўся знішчыць lettres de cachet, усталяваць свабоду сумлення.
Але супраць перамен паднялося дваранства, духавенства і парламент, які складаўся пераважна з людзей, матэрыяльна зацікаўленых ў адсутнасці перамен. Цюрго быў адхілены, хаця кароль казаў пра яго: «Толькі я і Цюрго любім народ». Адсутнасць глыбокіх, даведзеных да канца рэформ, панаванне рэтраградных тэндэнцый у пазнейшай палітыцы і сталі прычынай рэвалюцыі.
Зноскі
- 1 2 Louis XVI de France // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Lundy D. R. Louis XVI, Roi de France // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- 1 2 Union List of Artist Names — 2021. Праверана 22 мая 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Soulavie, «Mémoires du règne de L. XVI» (П., 1801);
- Bournisseaux, «Hist. de L. XVI» (П., 1829);
- Tocqueville, «Coup d'oeil sur le règne de L. XVI» (П., 1850);
- Droz, «Hist. du règne de L. XVI» (П., 1839—1842, 2 выд. 1858);
- Jobez, «La France sous L. XVI» (1877);
- Semichon, «Les réformes sous L. XVI» (П.);
- Amy-Cherest, «La chute de l'ancien régime» (П., 1884 и сл.);
- Gertanner, «Schilderung des häusslichen Lebens, des Characters und der Regierung L. XVI» (Б., 1793);
- Barrière, «La cour et la ville sous L. XIV, XV et XVI» (П., 1829);
- Cléry, "Journal de la captivité " (Л., 1798);
- Nicolardot, «Journal de L. XVI» (1873).
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
- Напалеон I
- Нарадзіліся 23 жніўня
- Нарадзіліся ў 1754 годзе
- Нарадзіліся ў Версалі
- Памерлі 21 студзеня
- Памерлі ў 1793 годзе
- Пахаваныя ў абацтве Сен-Дэні
- Пахаваныя ў Парыжы
- Бурбоны
- Кавалеры ордэна Святога Духу
- Кавалеры ордэна Святога Міхаіла (Францыя)
- Асобы
- Каралі французскія
- Герцагі берыйскія
- Гісторыя XVIII стагоддзя
- Пакараныя смерцю манархі
- Зрынутыя манархі
- Дзеячы Французскай рэвалюцыі, пакараныя на гільяціне
- Дафіны Францыі
- Марыя Антуанета