Людскія страты ў Тыграйскім канфлікце
У лістападзе 2020 года ў рэгіёне Тыграй на поўначы Эфіопіі ўспыхнуў узброены канфлікт паміж мясцовай партыяй Народны фронт вызвалення Тыграя на чале з Дэбрэцыанам Гебрэмікаэлем і федэральным урадам прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі. У канфлікт у той ці іншай ступені былі ўцягнутыя суседнія Эрытрэя, якая падтрымала цэнтральныя ўлады і ўварвалася ў Тыграй, і Судан, якога Эфіопія абвінавачвае ў супрацоўніцтве з НФВТ, што прывяло да ўзброеных сутыкненняў на мяжы дзвюх краін.
Камбатанты[правіць | правіць зыходнік]
Агульныя падлікі[правіць | правіць зыходнік]
Усяго да 25 снежня 2020-га, па падліках СМІ, у ўрадавых сіл налічвалася звыш за 5 тысяч забітых і параненых[1], а ў НФВТ — 10 тысяч[2].
У верасні 2021 года бакі агучылі страты адзін аднаго. Баевікі заявілі пра 3073 забітых і 4473 параненых байцоў урадавай арміі[3]. Улады паведамілі пра 5600 забітых і 2300 параненых паўстанцаў[4].
Па падліках UCDP на восень 2022 года, бакі канфлікта страцілі па 10 тысяч забітых[5][6]
Хроніка страт[правіць | правіць зыходнік]
Першыя страты бакі панеслі 4 лістапада 2020 года, калі ў ходзе атак паўстанцаў на шэраг ваенных баз загінула 32 байца УС Эфіопіі і прыкладна 100 байцоў НФВТ[7]. Наступныя буйныя страты былі панесены 9-га чысла падчас бою ў раёне плаціны Тэкезэ, дзе загінулі 19 паліцэйскіх. Страты іншага боку невядомы[8]. У ходзе бітвы за Хамеру (9—11 лістапада) загінуў па меншай меры адзін баец федэральных войск і шасцёра паранены. Страты паўстанцаў невядомы[9]. 14 лістапада ўлады Эфіопіі заявілі, што ў выніку ракетнага абстрэлу аэрадромаў у Гандэре і Бахр-Дар сіламі НФВТ загінулі 2 салдата, яшчэ 15 паранены[10]. 22 снежня прэс-сакратар НФВТ Гетачэў Рэда заявіў у сваім Твітэры, што сілы ўрада Эфіопіі страцілі сотні салдат у баях у Надэры Адэце і Асгедэ Цымбла[11].
7 студзеня 2021 камандаванне эфіопскай арміі заявіла, што ў выніку аперацыі ўзброеных сіл і органаў бяспекі Эфіопіі былі забітыя чатыры высокапастаўленых члена НФВТ: кіраўнік бюро па сувязях з грамадскасцю Секатурэ Гетачу, былы дырэктар эфіопскага вяшчальнага агенцтва Зэра Асгэдам, кіраўнік фінансавага бюро рэгіёну Тыграй Даніэль Асефа і кіраўнік тыграйскага СМІ «Dimtsi Woyane» Абебе Асгэдам[12]. 8 студзеня стала вядома пра спецаперацыю ў раёне Кола Тэмбеін, дзе былі забітыя некалькі целаахоўнікаў Себхата Нега, аднаго з заснавальнікаў НФВТ і галоўны ідэолаг арганізацыі, і жанчына-актывістка[13]. 10 студзеня, у выніку чарговай спецаперацыі ў горных раёнах Тыграя, эфіопскія ўзброеныя сілы забілі 15 паўстанцаў, сярод якіх генерал-маёр Ібрагім Абдулджэліл, што раней кіраваў аддзяленнем матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння эфіопскай арміі і перайшоў на бок НФВТ падчас канфлікту[14]. 13 студзеня федэральны ўрад заявіў, што ў выніку баявых дзеянняў забіты былы міністра замежных спраў Сеюм Месфін, былыя міністры федэральных спраў Абай Цэхае і Асмелаша Волдэсласі. Усе яны былі з НФВТ. Трое гэтых чыноўнікаў былі забітыя пасля адмовы здацца[15][16].
Паводле заявы ўрада Эфіопіі, за першы тыдзень лютага загінула трое байцоў федэральнай арміі: палкоўнік Кедзір Бэкэле і сяржанты Зекарыс Гошу і Хусен, усе з 25-й дывізіі Узброены сіл Эфіопіі[17]. 18 лютага, са слоў прэс-сакратара паўстанцаў Гетачэў Рэда, за апошні тыдзень эфіопская армія страціла у баях з НФВТ звыш за 500 чалавек забітымі і больш за 200 чалавек параненымі[18]. 4 сакавіка НФВТ заявіў аб адлюстраванні наступлення праціўніка ў раёне Алае, падчас чаго 640 байцоў арміі Эфіопіі загінулі і яшчэ 1000 атрымалі раненні рознай цяжкасці[19]. У той жа дзень эфіопіскі канвой трапіў на варожую міну ў раёне Май Мэгэльтэ. Быў падарваны адзін грузавік «Урал», 8 байцоў урадавай арміі загінулі і 9 паранены[20]. 20 красавіка сіламі НФВТ каля Гуі быў збіты верталёт Мі-35, падчас чаго загінуў высокапастаўлены ваенны[21].
Таксама трэба дадаць, што 15 снежня 2020 года падчас патрулявання на мяжы Судана і рэгіёну Тыграй, суданскія вайскоўцы падвергліся нападу салдат УС Эфіопіі і амхарскіх апалчэнцаў з групоўкі Фано, у выніку чаго некалькі суданскіх афіцэраў былі забітыя і параненыя[22]. У выніку абстрэлу са стралковай зброі і артылерыйскага ўдару эфіопскай арміі і рэгіянальнага апалчэння загінулі 4 суданскіх вайскоўцаў, 27 атрымалі раненні[23]. 21 снежня ў раёне Абу-Тэйур адбылося новае сутыкненне паміж суданскай арміяй і эфіопскімі праўрадавымі сіламі, у выніку чаго 1 суданскі салдат быў забіты[24]. 9 лютага былі панесены новыя страты, калі ў раёне Джэбель-Халава загінуў афіцэр арміі Судана[25]. 29 сакавік падчас бою на тэрыторыі запаведніка Дзіндэр загінулі 1 салдат арміі Судана і 1 эфіопскі апалчэнец[26].
1—2 верасня падчас бою ў вёсцы Чэна загінулі 59 амхарскіх апалчэнцаў, якія падтрымлівалі дзейсныя ўлады краіны[27].
26 кастрычніка вайскоўцы федэральнай арміі паспрабавалі пакінуць свае пазіцыі. Падраздзяленні з Арома і Вобласці Народнасцяў Паўднёвай Эфіопіі пачалі адступаць. Апалчэнцы «Фано», што на дадзеным участку фронту выконвалі функцыі заградатрадаў, паспрабавалі прадухіліць ўцёкі сілавікоў. У ходзе гэтага яны забілі да 10 вайскоўцаў-арома[28].
Грамадзянскія асобы[правіць | правіць зыходнік]
Па стане на 16 студзеня 2021 года падчас баявых дзеянняў загінулі 4382 мірных грамадзян[29]. 46 загінулі падчас лістападаўскіх баёў за Хамеру, яшчэ 200 атрымалі раненні[9]. 29 грамадзянскіх загінулі і звыш за 100 пацярпелі падчас баёў за Мэкэле[30][31]. Яшчэ 103 забіты і 224 паранены пры бамбаваннях Вукро, Май Маідо, Тагога, Мэкэле і абстрэле Мідры Хамшо. Каля 3000 мірных жыхароў загінулі ў выніку здзяйснення ваенных злачынстваў і масавых забойстваў[32][33][34][35][36][37].
Асобна стаяць дзесяць грамадзян Рэспублікі Судан, забітыя на мяжы ўрадавымі сіламі Эфіопіі (шэсць жыхароў з паселішча Альгіраіш загінулі 11 студзеня падчас нападу эфіопскага апалчэння[38], яшчэ адзін суданец забіты пры нявысветленых абставінах 14 студзеня[39], іншыя тры загінулі 30 студзеня[40]). Таксама загінулі 3 ахоўніка ААН і 5 работнікаў гуманітарнай дапамогі[41].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Около 100 эфиопских солдат ранены в Тыграі, Эфиопский премьер-министр уволил высокопоставленных чиновников на фоне обострения в Тыграі, 11 выживших эфиопских полицейских рассказали о нападении НФОТ Архівавана 27 лютага 2021., В эфиопском Тыграі погибли сотни человек, Ethiopian news agency says 10 000 people 'destroyed' in war
- ↑ Источники сообщили о сотнях погибших в конфликте в Тыграі, Эфиопия сообщила данные о потерях тыграйских сил, Ethiopian news agency says 10 000 people 'destroyed' in war
- ↑ Ethiopia's Tigray conflict: Thousands reported killed in clashes(нявызн.) , BBC News (6 верасня 2021).
- ↑ Ethiopia: Thousands of Tigray rebels killed, military claims(нявызн.) , BBC News (4 верасня 2021).
- ↑ Government of Ethiopia: Deaths . UCDP.
- ↑ TPLF: Deaths . UCDP.
- ↑ Ethiopia's Tigray crisis: How a soldier survived an 11-hour gun battle (10 снежня 2020). Праверана 11 снежня 2020.
- ↑ 11 выживших эфиопских полицейских рассказали о нападении НФОТ Архівавана 27 лютага 2021.
- ↑ а б Ethiopia: Unlawful Shelling of Tigray Urban Areas (англ.) . Human Rights Watch (11 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2021.
- ↑ Лидеры Тыграя пригрозили ударами по Эритрее
- ↑ War in Tigray ongoing – TPLF belies Ethiopia govt(англ.) , Africa News (23 снежня 2020).
- ↑ Defence Force Announces Arrest Of Nine More TPLF Members
- ↑ Head of the TPFL clique ringleaders Sebhat-Nega arrested
- ↑ National Army arrest 7 TPFL officials including Abay Woldu Abraham Tekeste
- ↑ Tigray: Ethiopian army kills ex-Foreign Minister Seyoum Mesfin , msn.com, Al Jazeera (January 13, 2021).
- ↑ Former Ethiopian FM, 3 others killed in shootout. .
- ↑ Situation Report EEPA HORN No. 79 – 8 February 2021 . EEPA (8 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2021. Праверана 8 лютага 2021.
- ↑ Ethiopia: TPLF claims killing hundreds of government troops
- ↑ Tigray Intercept
- ↑ [https://nitter.fdn.fr/MapEthiopia/status/1369581730047295488#m Part 4: Its said on March 4, an ENDF convoy consisting of a few Urals was travelling to loot a location in May Megelta area. One Ural was destroyed in a landmine/IED planted by the TDF resulting in 8 ENDF killed and 9 wounded and the convoy turning back
- ↑ Situation-Report-EEPA-Horn-No.-131-21-April-2021.docx.pdf
- ↑ Sudan officers ambushed by Ethiopian forces
- ↑ Burhan inspects sudanese troops deployed on ethiopian border
- ↑ News Now(недаступная спасылка)
- ↑ Sudanse army officer killed in new attack by Ethiopian troops Архівавана 10 лютага 2021.
- ↑ Sudan aborted Ethiopian attempt to tamper with border markers- Sudan Tribune: Plural news and views on Sudan Архівавана 31 сакавіка 2021.
- ↑ Associated Press, 10 September 2021: At scene of Ethiopia's new killings, some fight, some flee
- ↑ Mereja, 26 October 2021: ከ10 በላይ የኦሮሞ ጦር መኮንኖች በአማራ ልዩና ፋኖ ተረሸኑ። ልክ እንደ ኮ/ል መንግስቱ መጨረሻ ጊዜያቶች ጦሩን ማን እንደሚመራው ሁሉ ለማወቅ ያስቸግራል ተባለ።
- ↑ Ethiopia: Investigation reveals evidence that scores of civilians were killed in massacre in Tigray state , Amnesty International (12 November 2020).,Ethiopia commission says Tigray youth group killed 600 civilians in Nov 9 attack , Reuters (November 24, 2020)., Tigray rebels say nine civilians killed in Ethiopian attack , Reuters (November 21, 2020)., Ethiopia crisis: Tigray leader vows to keep fighting as government advances , BBC .,Резня в Тыграе, Обнаружено доказательство того, что многие мирные жители погибли во время резни в Тыграе [1]
- ↑ Marks, Simon. From Shelled Ethiopian City, Doctors Tally Deaths and Plead for Help(нявызн.) , The New York Times (3 снежня 2020).
- ↑ Ethiopia crisis: Tigray leader vows to keep fighting as government advances(нявызн.) , BBC News (18 лістапада 2020).
- ↑ Europe External Programme with Africa
- ↑ Eritrea's brutal shadow war in Ethiopia laid bare (8 студзеня 2021). Праверана 10 студзеня 2021.
- ↑ Nyssen, Jan (2021). "The situation in Tigray at the beginning of 2021". Researchgate. Archived from the original on 2021-01-14. Retrieved 2021-01-14
- ↑ World Peace Foundation: Starving Tigray
- ↑ Tigray: Atlas of the humanitarian situation
- ↑ TGHAT: A compilation of the verified list of civilian victims from different sources
- ↑ Sudan: 6 killed on Ethiopia border
- ↑ Ethiopian forces kill Sudanese citizen, arrest 3 others at border area
- ↑ السودان ينشر تعزيزات عسكرية في الحدود الشرقية بعد اختطاف مليشيات إثيوبية لـ 3 تجار - سودان تربيون (недаступная спасылка). www.sudantribune.net. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2021. Праверана 17 лютага 2021.
- ↑ Guardian staff. 'Slaughtered like chickens': Eritrea heavily involved in Tigray conflict, say eyewitnesses . The Guardian (21 снежня 2020).