Люксембургская мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Люксембургская мова
Саманазва Lëtzebuergesch ['lətsəbuərjəʃ]
Краіны Сцяг Люксембурга Люксембург, Сцяг Бельгіі Бельгія, Сцяг Францыі Францыя, Сцяг Германіі Германія
Рэгіёны
Афіцыйны статус Сцяг Люксембурга Люксембург
Арганізацыя, якая рэгулюе Permanent Council of the Luxembourgish[d]
Агульная колькасць носьбітаў 300 000
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Германская галіна
Заходнегерманская група
Верхненямецкая падгрупа
Пісьменнасць лацінка
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 люк 409
ISO 639-1 lb
ISO 639-2 ltz
ISO 639-3 ltz
WALS lux
Ethnologue ltz
Linguasphere 52-ACB-db
ABS ASCL 1302
IETF lb
Glottolog luxe1244
Вікіпедыя на гэтай мове

Люксембургская мова (уласн. найменне Lëtzebuergesch) — мова штодзённых зносін насельніцтва Люксембурга. З 1984 года — афіцыйная мова Вялікага герцагства Люксембург (нароўні з французскай і нямецкай). Код ISO 639-1 — lb, ISO 639-2 — ltz.

Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]

Закон пра мову, зацверджаны 24 лютага 1984 года (арыгінал — на французскай мове):

  • Артыкул 1. Нацыянальная мова Люксембурга — люксембургская.
  • Артыкул 2. Тэксты законаў публікуюцца на французскай мове.
  • Артыкул 3. Мовы адміністрацыі — па выбары люксембургская, нямецкая і французская.
  • Артыкул 4. Запыты ў адміністрацыйныя органы: калі запыт будзе пададзены на люксембургскай, французскай або нямецкай мове, адміністрацыя па магчымасці павінна адказаць на мове запыту.

Пісьменнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісьменнасць люксембургскай мовы — на аснове лацінскага алфавіта. Адзіныя і абавязковыя правілы правапісу зацверджаны ўказам ад 10 кастрычніка 1976 года, невялікія змяненні ўнесены 30 ліпеня 1999 года.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца мовай індаеўрапейскай сям’і (германскія мовы). Па нямецкай дыялекталогіі, мова класіфікуецца як заходнегерманская, сярэдненямецкая група (з’яўляецца падгрупай верхненямецкай).

За класіфікацыю люксембургскай як асобнай мовы сведчыць тое, што носьбіты стандартнай нямецкай (верхненямецкай — Hochdeutsch) як роднай адчуваюць вялікія цяжкасці ў разуменні люксембургскай гаворкі. Супраць — што няма выразнай моўнай мяжы люксембургскай з суседнімі нямецкімі дыялектамі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Haaptsäit люксембургскай мовай