Люксембург на конкурсе песні Еўрабачанне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Люксембург

Люксембург

Тэлеканал Logo RTL Luxembourg.png RTL
Адбор
Удзелы
Удзелы 37 (37 у фінале)
Першы выступ 1956
Лепшы вынік 1, 1961, 1965, 1972, 1973, 1983
Горшы вынік Апошняе, 1958, 1960, 1970
Спасылкі

Старонка краіны.

Сайт тэлеканала.

Люксембург удзельнічаў у конкурсе «Еўрабачанне» з 1956 па 1993 год. Люксембург – адна з сямі краін, якія ўдзельнічалі ў самым першым конкурсе (1956 года). У перыяд свайго ўдзелу краіна прапусціла толькі конкурс 1959 года, аднак пасля апошняга ўдзелу ў 1993 годзе, краіна адмовілася ад удзелу, і больш ніколі не вярталася на конкурс.

Люксембург з’яўляецца адной з самых паспяховых краін на конкурсе. Дзяржава дасягала перамогі пяць разоў, па гэтым паказчыку, яе абыходзяць толькі Ірландыя (7 перамог) і Швецыя (6 перамог).

Першая перамога Люксембурга была ў 1961 годзе, калі ад краіны ўдзельнічаў Жан-Клод Паскаль, з песняй «Nous Les Amoureux». Другую перамогу здабыла Франс Галь з песняй «Poupée de cire, poupée de son», яна прадстаўляла краіну ў 1965 годзе. Трэцяя перамога Люксембурга адбылася ў 1972 годзе, калі краіну прадстаўляла Вікі Леандрос, з песняй «Après Toi». Адразу на наступны год Люксембург здабыў чацвёртую перамогу, тады краіну прадстаўляла Ганна-Марыя Давід, з песняй «Tu te reconnaîtras». Пятую перамогу для краіны здабыла Карын Эрме, з песняй «Si La Vie Est Cadeau».

З 2004 года тэлеканал RTL, а таксама некаторыя вышэйшыя асобы Люксембурга рабілі некалькі спробаў павярнуць краіну на конкурс, але ў выніку гэтыя спробы не сталі паспяховымі.

За ўсю гісторыю ўдзелу Люксембург атрымаў 1423 бала.

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Легенда табліцы
Пераможца
Другое месца
Трэцяе месца
Чацвёртае месца
Пятае месца
Апошняе месца
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана


Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал
Месца Балы Месца Балы
1956 Мішэль Арно Французская Ne Crois Pas Не веру 2 -
Паўфіналаў не было
Les Amants De Minuit Закаханыя ў поўнач 2 -
1957 Даніэль Дзюпрэ Французская Amours Mortes (Tant De Peine) Мёртвае каханне (так шмат смутку) 4 8
1958 Соланж Бэры Французская Un Grand Amour Вялікае каханне 9 1
1959
Не ўдзельнічала
1960 Каміла Фельген Люксембургская So Laang We's Du Do Bast Пакуль ты там 13 1
Паўфіналаў не было
1961 Жан-Клод Паскаль Французская Nous Les Amoureux Мы закаханыя 1 31
1962 Каміла Фельген Французская Petit Bonhomme Маленькі чалавечак 3 11
1963 Нана Мускуры Французская À Force De Prier Сілай малітвы 8 13
1964 Х’ю Офрэ Французская Dès Que Le Printemps Revient Як толькі вернецца вясна 4 14
1965 Франс Галь Французская Poupée de cire, poupée de son Васковая лялька, гукавая лялька 1 32
1966 Мішэль Тор Французская Ce Soir Je T'Attendais Сёння вечарам я чакаў цябе 10 7
1967 Вікі Леандрос Французская L'Amour Est Bleu Каханне сіняе 4 17
1968 Крыс Балдо і Сафі Гарэль Французская Nous Vivrons D'Amour Мы будзем жыць з каханнем 11 5
1969 Рамуальд Фігуер Французская Catherine Кацярына 11 7
1970 Дэвід Аляксандр Уінтэр Французская Je Suis Tombé Du Ciel Я ўпаў з неба 12 0
1971 Моніка Мельсен Французская Pomme, Pomme, Pomme Яблык, яблык, яблык 13 70
1972 Вікі Леандрос Французская Après Toi Пасля вас 1 128
1973 Ганна-Марыя Давід Французская Tu te reconnaîtras Ты пазнаеш сябе 1 129
1974 Ірэн Шэр Французская, англійская Bye Bye I Love You Бывай, я цябе кахаю 4 14
1975 Джэральдзіна Бранніган Французская Toi Ты 5 84
1976 Юрген Маркус Французская Chansons Pour Ceux Qui S'Aiment Песня для тых, хто кахае адзін аднаго 14 17
1977 Anne-Marie B Французская Frère Jacques Брат Жак 16 17
1978 Baccara Французская Parlez-Vous Français? Вы размаўляеце па-французску? 7 73
1979 Джын Мэнсан Французская J'Ai Déjà Vu Ça Dans Tes Yeux Я ўжо бачыў гэта ў тваіх вачах 13 44
1980 Сафі і Магалі Французская Papa Pingouin Тата Пінгвін 9 56
1981 Жан-Клод Паскаль Французская C'Est Peut-Être Pas L'Amérique Гэта можа быць не Амерыка 11 41
1982 Святлана Французская Cours Après Le Temps Курс пасля часу 6 78
1983 Карын Эрме Французская Si La Vie Est Cadeau Калі жыццё - гэта падарунак 1 142
1984 Сафі Карл Французская 100% D'Amour 100% каханне 10 39
1985 Марго, Франк Олівер, Дыяна Саламон,
Ірэн Шэр, Крыс і Малкальм Робертс
Французская Children, Kinder, Enfants Дзеці 13 37
1986 Шэрыс Лаўрэнс Французская L'Amour De Ma Vie Каханне майго жыцця 3 117
1987 Plastic Bertrand Французская Amour Amour Каханне каханне 21 4
1988 Лара Фабіян Французская Croire Верыць 4 90
1989 Park Café Французская Monsieur Спадар 20 8
1990 Селін Карцо Французская Quand Je Te Rêve Калі я мару аб табе 13 38
1991 Сара Брэй Французская Un Baiser Volé Скрадзены пацалунак 14 29
1992 Марыён Вэльтэр і Кантынент Люксембургская Sou Fräi Так бескаштоўна 21 10
1993 Modern Times Французская, люксембургская Donne-Moi Une Chance Дай мне шанец 20 11
Не ўдзельнічала ў 1994-2021 гадах

Правядзенне Еўрабачання ў краіне[правіць | правіць зыходнік]

Год Горад Арэна Вядучыя
1962 Сцяг Люксембурга Люксембург Віла Лувіні Мірэй Дэланой
1966 Сцяг Люксембурга Люксембург Віла Лувіні Джозіян Шэн
1973 Сцяг Люксембурга Люксембург Люксембургскі тэатр Хельга Гітон
1984 Сцяг Люксембурга Люксембург Люксембургскі тэатр Дэзірэ Носбуш

Гісторыя галасавання[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 1993 год гісторыя галасавання Люксембурга выглядае наступным чынам:

Большасць балаў аддалі
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 174
2 Сцяг Францыі Францыя 121
3 Сцяг Ірландыі Ірландыя 116
4 Сцяг Швейцарыі Швейцарыя 106
5 Сцяг Іспаніі Іспанія 91
Большасць балаў атрымалі
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Партугаліі Партугалія 97
2 Сцяг Ірландыі Ірландыя 95
3 Сцяг Францыі Францыя 89
4 Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 87
5 Сцяг Фінляндыі Фінляндыя 83

Фотагалерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]