Люпэ Антыверас
Люпэ Антыверас | |
---|---|
Lupe Ontiveros | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Гвадэлупэ Марэна Guadalupe Moreno |
Дата нараджэння | 17 верасня 1942[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 ліпеня 2012[1][2][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр |
Кар’ера | 1966 — 2012 |
Узнагароды | «Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША» Лепшая актрыса другога плана (2000) |
IMDb | 0648913 |
![]() |
Люпэ Антыверас (ісп.: Lupe Ontiveros; 17 верасня 1942, Эль-Паса, Тэхас — 26 ліпеня 2012, Уітыер, Каліфорнія[3]) — амерыканская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання, якая за сваю кар’еру з’явілася ў больш чым пяцідзесяці фільмах і серыялах.
Жыццё і кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Сапраўднае імя Гвадэлупе Марэна (ісп.: Guadalupe Moreno), нарадзілася ў горадзе Эль-Паса, штат Тэхас.[4][5]
Антыверас выйграла прэмію «Нацыянальнай рады кінакрытыкаў ЗША» за ролю ў фільме 2000 года «Чак і Бак», а таксама была намінаваная на «Незалежны дух» за лепшую жаночую ролю другога плана. Яна атрымала прыз кінафестывалю «Сандэнс» за ролю ў фільме «Сапраўдныя жанчыны заўсёды ў целе» ў 2002 годзе.[6] Яна таксама вядомая па ролях у фільмах «Мая сям’я», «Селена» і «Лепш не бывае».
На тэлебачанні яна найбольш вядомая па ролі Хуаніты Соліс ў тэлесерыяле «Адчайныя хатнія гаспадыні», якая прынесла ёй намінацыю на прэмію «Эмі» у 2005 годзе.[6] Яна таксама знялася ў серыяле «Пасадэна» у 2001 годзе і з’явілася ў такіх серыялах як «Блюз Хіл стрыт», «Дзённікі Чырвонай Туфлікі», «Реба» і г. д.
Актрыса памерла 26 ліпеня 2012 года ва ўзросце 69 гадоў пасля барацьбы з ракам печані.[3]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 18 ліпеня 2016.
- ↑ а б Lupe Ontiveros // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б 'SELENA' ACTRESS Dead at 69 . TMZ.com (26 липня 2012). — «Prolific Mexican-American character actress Lupe Ontiveros, best known for playing the convicted murderer of the Tejano singer in "Selena," has died. She was 69.» Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2012. Праверана 28 мая 2013.
- ↑ Lupe Ontiveros Biography (1942-) at FilmReference.com
- ↑ http://ftp.rootsweb.com/pub/usgenweb/tx/elpaso/vitals/births/1942/elpab42e.txt
- ↑ а б Internet Movie Database. Awards for Lupe Ontiveros . Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2012. Праверана 28 мая 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Люпэ Антыверас
- Люпэ Антыверас на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Люпэ Антыверас на сайце «Internet Broadway Database» (англ.)
- Люпе Антівэрос (англ.) на сайце AllMovie
- Люпэ Антыверас на сайце «TV.com» (англ.)
- Люпэ Антыверас на сайце «Find a Grave» (англ.)