Люсьен Леві-Бруль
| Люсьен Леві-Бруль | |
|---|---|
| Lucien Lévy-Bruhl | |
| | |
| Дата нараджэння | 10 красавіка 1857[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 13 сакавіка 1939[4][5][…] (81 год) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Henri Lévy-Bruhl[d] |
| Род дзейнасці | антраполаг, філосаф, пісьменнік, сацыёлаг, выкладчык універсітэта |
| Навуковая сфера | філасофія, антрапалогія |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Люсьен Леві-Бруль (фр.: Lucien Lévy-Bruhl; 10 красавіка 1857 — 13 сакавіка 1939) — французскі этнолаг, антраполаг.
Вучыўся ў Парыжскім універсітэце. Прафесар філасофіі Сарбоны (1899—1927). Займаўся гісторыяй французскай і нямецкай філасофіі XIX ст., потым вывучаў мысленчыя працэсы першабытных народаў.
Лічыў, што розным сацыяльным тыпам адпавядаюць розныя формы мыслення. Стварыў тэорыю далагічнай (пралагічнай) ментальнасці, у адпаведнасці з якой спосаб мыслення чалавека ў «прымітыўным» грамадстве адрозніваецца ад спосабу мыслення заходняга чалавека «цывілізаванага» грамадства. У далагічным мысленні яшчэ не дзейнічаюць законы фармальнай логікі; яно падначальваецца не закону супярэчнасці (як сучаснае мысленне), а закону партыцыпацыі (містычнай датычнасці), калі канкрэтная рэч успрымаецца адначасова як такая і як нешта іншае. Узнікненне лагічнага мыслення Л. Леві-Бруль звязваў (у адрозненне ад К. Леві-Строса) толькі з высокаразвітым, цывілізаваным грамадствам. Сярод яго найбольш важных работ — «Філасофія Агюста Конта» (1900), «Функцыі мыслення ў першабытных грамадствах» (1910), «Першабытнае мысленне» (1922), «Першабытная душа» (1927) і інш.
Зноскі
- ↑ Lucien Levy-bruhl // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lucien Lévy-Bruhl // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- 1 2 Леви-Брюль Люсьен // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Леви-Брюль Люсьен // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Lucien Levy-Bruhl // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Prof. L. Lévy-Bruhl // Nature / M. Skipper — NPG, Springer Science+Business Media, 1939. — Vol. 144, Iss. 3645. — P. 471–471. — ISSN 1476-4687; 0028-0836 — doi:10.1038/144471A0
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
- Нарадзіліся 10 красавіка
- Нарадзіліся ў 1857 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 13 сакавіка
- Памерлі ў 1939 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Выкладчыкі Сарбоны
- Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Антраполагі Францыі
- Філосафы Францыі