Перайсці да зместу

Люсьен Лелонг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Люсьен Лелонг
фр.: Lucien Lelong
Род дзейнасці гранд-куцюр’е
Дата нараджэння 11 кастрычніка 1889(1889-10-11)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 мая 1958(1958-05-11)[1][2] (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Наталля Паўлаўна Палей[d]
Альма-матар
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Ваенны крыж 1914—1918 гадоў кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Люсьен Лелонг (фр.: Lucien Lelong; 11 кастрычніка 1889, IX акруга Парыжа — 11 мая 1958, Англет) — французскі куцюр'е і прамысловец.

У 1937 годзе куцюр'е ўзначаліў кіраўніцтва часопіса «Elle». У гэтым жа годзе з'яўляюцца жаночыя духі Elle. Elle… ад Лелонга.

З 1937 па 1947 гады быў прэзідэнтам Парыжскага сіндыката высокай моды.

У гады Другой сусветнай вайны застаўся ў акупаванай нямецкім вермахтам Францыі і прыклаў вялікія намаганні для захавання нацыянальнай галіны моднага адзення і парфумы. У 1942 годзе ў акупаваным Парыжы з'яўляецца водар Tempest ад Lucien Lelong. Духі разлітыя ў крыштальны кантаваны флакон у форме прызмы, запакаваная ў белую скрынку з залатым надпісам.

Пасля заканчэння вайны ў 1945 годзе куцюр'е быў абвінавачаны ў супрацоўніцтве з нямецкімі нацыстамі, але суд яго апраўдаў.

Каля 1947 года выпусціў духі Orgueil ("Гонар"), якія прысвяціў вызваленню Францыі ад нямецкай акупацыі.

Па прычыне пагаршэлага здароўя закрыў Дом моды ў жніўні 1948 года. У 1954 годзе ажаніўся трэці раз.

Памёр ад сардэчнага прыступу ноччу 11 траўня 1958 года.

  1. а б Lundy D. R. Lucien Lelong // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lucien Lelong // Roglo — 1997. — 10000000 экз.