Лютня (Мсціслаўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Лютня
Вуліца Цэнтральная, красавік 2019.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2240
Аўтамабільны код
6
Лютня на карце Беларусі ±
Лютня (Мсціслаўскі раён) (Беларусь)
Лютня (Мсціслаўскі раён)
Лютня (Мсціслаўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Лютня (Мсціслаўскі раён)

Лю́тня[1] (трансліт.: Liutnia, руск.: Лютня) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Капачоўскага сельсавета.

Знаходзіцца за 4 км у напрамку на паўночны захад ад горада Мсціслаў, за 99 км ад Магілёва[2], каля левага берага ракі Віхра[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1834 годзе сяльцо Рагайлаўшчына, 1 двор, 2 жыхары, у Мсціслаўскім павеце Магілёўскай губерні, уласнасць памешчыка Хіжынскага, які меў 142 дзесяціны зямлі. У 1897 годзе 1 двор, 3 жыхары, у Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета. У 1909 годзе 1 двор, 7 жыхароў. У пачатку ХХ стагоддзя фальваркі Лютня і Бобрыкі аб'ядналіся ў адну вёску ў Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 года. У 1919 годзе адкрыта працоўная школа першай ступені. У 1924 годзе арганізаваны саўгасы Рагайлаўшчына і Бобрыкі, якія спецыялізаваліся на вырошчванні гародніны і садавіны. У 1935 годзе на базе гэтых саўгасаў створаны конны завод №120. У 1935 годзе адкрыты дзіцячыя яслі. У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 года да 28 верасня 1943 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 2013 года Лютня была цэнтрам Лютненскага сельсавета, у 2013 у сувязі з яго скасаваннем увайшла ў склад Капачоўскага сельсавета[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1999 год — 514 жыхароў у 202 дварах[2].

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтр коннага завода №120.

На сёння актыўна развіваецца пчалярства[5].

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. 2,0 2,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 412. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
  3. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 14. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.) 
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20.11.2013 N 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  5. Могилёвские ведомости, 18 сентября, 2018, номер 71 (4110)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 412. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]