Лютэранская царква (Неапаль)
лютэранская царква | |
Лютэранская царква Неапаля | |
---|---|
La chiesa Luterana di Napoli | |
40°50′02″ пн. ш. 14°14′27″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Горад | Неапаль |
Канфесія | Евангелічна-Лютэранская Царква Італіі |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Дата заснавання | 1865 |
Будаўніцтва | 1862—1865 гады |
Статус | дзеючая царква |
Сайт | lutero.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лютэранская царква Неапаля (італ. La chiesa Luterana di Napoli) — царкоўны будынак, які належыць лютэранскай абшчыне, якая ўваходзіць у Евангелісцка-Лютэранскую Царкву Італіі. Знаходзіцца па адрасе горад Неапаль, вуліца Карла Паэрыа (Carlo Poerio), дом 5.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Лютэранская абшчына пачала фарміравацца ў Неапалі ў XVIII стагоддзі з немцаў і швейцарцаў, які пастаянна жылі ў горадзе. Сярод іх найбольшую актыўнасць у арганізацыі кангрэгацыі праявіў швейцарскі банкір Мерыкофр. Аднак дазвол на будаўніцтва будынка быў атрыманы толькі пасля аб'яднання Італіі дзякуючы дапамозе Джузэпэ Гарыбальдзі. Новая царква была пабудавана ў стылі неаготыкі па праекце швейцарскага архітэктара Маукэ. Будаўніцтва вялося з 1862 па 1865 г.
Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]
Унутры будынка знаходзіцца купель, падораная графам Бернсторфам ў 1854 годзе.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лютэранская царква (Неапаль)
- Старонка абшчыны на сайце ЕЛЦІ (італ.)(недаступная спасылка)
- Афіцыйны сайт лютэранскай абшчыны Неапаля (італ.) Архівавана 16 верасня 2011.