Лютэцкі ярус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
сістэма аддзел ярус Узрост, млн гадоў назад
Неаген Міяцэн Аквітан менш
Палеаген Алігацэн Хацкі 23,03—28,4
Рупельскі 28,4—33,9
Эацэн Прыабонскі 33,9—37,2
Бартонскі 37,2—40,4
Лютэцкі 40,4—48,6
Іпрскі 48,6—55,8
Палеацэн Танецкі 55,8—58,7
Зеландскі 58,7—61,7
Дацкі 61,7—65,5
Мел Верхні Маастрыхцкі больш
Падзел палеагену прыведзены ў адпаведнасці з IUGS па стане на ліпень 2009 года

Лютэцкі ярус (лютэт) — другі знізу геалагічны ярус эацэну. Ахоплівае перыяд часу ад 41,3 млн год назад па 47,8 млн год назад. Названы ў гонар антычнага паселішча Лютэцыя, якое знаходзілася на месцы сучаснага Парыжа.

Выдзелены ў 1883 годзе французскім геолагам Альбертам дэ Лапаранам у наваколлях Парыжа. У тыпавым разрэзе прадстаўлены «грубымі вапнякамі», якія ўтрымліваюць астаткі двухстворкавых і нумулітаў.

Адклады лютэцкага яруса шырока распаўсюджаны ў Заходняй Еўропе, дзе яны адпавядаюць часу шырокага наступа мора.

У стратыграфічнай схеме палеагена Беларусі лютэцкаму ярусу адпавядаюць вярхі канеўскай світы і нізы бучакскай світы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]