Перайсці да зместу

Лют (князь)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лют
Міфалогія беларуская міфалогія
Пол мужчынскі пол
Функцыі князь неўраў
Звязаныя паняцці пярэварацені, ваўкалакі

Князь Лют — міфалагічны князь неўраў у беларускай міфалогіі.

Неўры валодалі велізарнай сілай і былі непераможныя ў баі. Пры вялікай небяспецы яны маглі закруціцца вакол сваёй восі і ператварыцца ў ваўка. Акрамя таго, адзін раз у годзе, падчас самай кароткай ночы, усе неўры ператвараліся ў ваўкоў для прысвячэння юнакоў племя ў воіны. Яны ніколі не нападалі першымі і выкарыстоўвалі свае навыкі толькі для абароны. Але здарылася так, што князь неўраў Лют закахаўся ў дачку аднаго з правадыроў Скіфіі. І калі маршалак неўраў прыехаў дамаўляцца аб выкупе да скіфаў, яго і яго ахову напаілі заморскім віном, а пазней звязалі і падпалілі шацёр, у якім яны знаходзіліся[1][2].

Даведаўшыся пра гэта, старэйшыны племя павялі яго кудысьці ва Усходнюю Прусію, каб у ваяроў было менш прычын помсціць навакольным людзям. У лясах засталіся толькі браты князя Люта — ваўкалакі, якія пакляліся самастойна знайсці забойцаў і караць іх род на працягу 14 пакаленняў. На землях цяперашняй Украіны ваўкі-пярэваратні лічацца аднымі з самых жудасных персанажаў легенд. І гэта не дзіўна, бо князя Люта забілі, па легендзе, недзе на тэрыторыі Кіеўскай ці Чарнігаўскай абласцей[3].

  1. Легенды о городах беларуси для детей: 7 самых красивых белорусских легенд ⋆ Статья о Беларуси — (руск.). Праверана 18 студзеня 2025.
  2. Быков, Евгений. 7 самых красивых белорусских легенд ⋆ Статья о Беларуси (руск.). Туры в Беларусь из любой точки России (6 сакавіка 2019). Праверана 18 студзеня 2025.
  3. Легенды а белорусских реках.