Лючыя Базэ
Лючыя Базэ | |
---|---|
італ.: Lucia Bosè | |
![]() | |
Дата нараджэння | 28 студзеня 1931[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 сакавіка 2020[4][5][…] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Луіс Мігель Дамінгін[d] |
Дзеці | Мігель Базэ[d], Паола Дамінгін[d] і Лючыя Дамінгін[d] |
Прафесія | актрыса, мадэль |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0098393 |
![]() |
Лючыя Базэ (італ.: Lucia Bosè; 28 студзеня 1931, Мілан — 23 сакавіка 2020[9], Сеговія) — італьянская актрыса, якая стала папулярнай у перыяд італьянскага неарэалізму ў 1950-х гадах.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У юнацтве Лучыя працавала ў адной з міланскіх пякарань, пакуль у 1947 годзе не стала пераможцай на конкурсе прыгажосці «Міс Італія(руск.) бел.».
Кінадэбют адбыўся ў 1950 годзе ў фільме дэ Санціса(руск.) бел. «Няма міру пад алівамі(руск.) бел.». У тым жа годзе яна сыграла Паолу Малон у фільме Мікеланджэла Антаніоні «Хроніка аднаго кахання(руск.) бел.». У 1953 годзе Антаніоні зноў запрасіў Лючыю ўжо на ролю Клары Манні ў фільм «Дама без камелій(руск.) бел.».
Яе кар’ера працягвала актыўна развівацца да 1956 года, пакуль Лючыя не выйшла замуж за іспанскага матадора Луіса Мігеля Дамінгіна(руск.) бел. і праз чатыры гады пакінула кар’еру. Апошнім фільмам гэтага часу з удзелам Лючыі стаў «Тэстамент Арфея(руск.) бел.» (1960) Ж. Както.
Наступныя гады яна прысвяціла мужу і выхаванню дзяцей — Мігеля(руск.) бел., Паолы і Лючыі.
У кіно яна вярнулася ў канцы 1960-х гадоў, з’явіўшыся ў фільме Феліні «Сатырыкон(руск.) бел.», а затым у карціне братоў Тавіяні(руск.) бел. «Пад знакам Скарпіёна(руск.) бел.» (1969). З тых часоў яна перыядычна з’яўляецца ў невялікіх ролях у фільмах Маргерыт Дзюрас(руск.) бел., Жанны Маро, Ліліяны Кавані(руск.) бел., Даніэля Шміда(руск.) бел., Педра Альмадовара, Франчэска Розі(руск.) бел., Агусці Вільяронгі(руск.) бел., Ферзана Озпетэка(руск.) бел. і інш.
У 2000 годзе Лючыя Базэ ажыццявіла мару свайго юнацтва — адкрыла першы ў свеце Музей анёлаў. У экспазіцыі музея, размешчанага ў мястэчку Турэгана(руск.) бел., Сеговія, прадстаўлена больш за восемдзесят прац сучасных мастакоў з розных краін з выявамі анёлаў, а таксама розныя скульптуры з анёламі[10].
Памерла 23 сакавіка 2020 года ў Сеговіі ад пнеўманіі, выкліканай каронавірусам COVID-19[11].
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
- Была ў шлюбе (1955—1967) з матадорам Луісам Мігелем Дамінгінам(руск.) бел. (9 снежня 1926 — 8 мая 1996)
- Дзеці:
- Мігель Базэ(руск.) бел. (нар. 3 красавіка 1956), іспанскі спявак, акцёр і рэжысёр
- Паола Дамінгін(ісп.) бел. (нар. 5 лістапада 1960), іспанская актрыса
- Лючыя Дамінгін[d] (нар. 1957), актрыса
- Унучка — Бімба Базэ(ісп.) бел. (1 кастрычніка 1975 — 23 студзеня 2017), мадэль, дызайнер, спявачка (салістка гурта «The Cabriolets»), актрыса, памерла ад раку малочных залоз.
Выбраная фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
- 1950 — Хроніка аднаго кахання(руск.) бел. — Паола
- 1950 — Няма міру пад алівамі(руск.) бел. — Лючыя Сільвестр
- 1952 — Рым у 11 гадзін(руск.) бел. — Сімона
- 1953 — Дама без камелій(руск.) бел. — Клара Манні
- 1955 — Смерць веласіпедыста(італ.) бел. — Марыя Хасэ дэ Кастра
- 1955 — Гэта называецца світаннем(італ.) бел. — Клара
- 1969 — Пад знакам Скарпіёна(руск.) бел. — Глая
- 1969 — Сатырыкон(руск.) бел. — матрона
- 1971 — [[Што-то крадзецца ў цемры|Нешта крадзецца ў цемры(руск.) бел.]] — Сільвія Форэст
- 1972 — Наталі Гранжэ(фр.) бел. — Наталі Гранжэ
- 1973 — Крывавая цырымонія(італ.) бел. — Эржэбет Батары
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Прэмія «Легенда Капры» (2004).
- Ордэн Грамадзянскіх заслугаў (Іспанія)[12]
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ Lucia Bosè // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lucia Bosé // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.publico.es/sociedad/fallece-lucia-bose-89-anos.html
- ↑ Ugolini C. Coronavirus, è morta Lucia Bosé: era ricoverata a Segovia — 2020.
- ↑ а б El Mundo — Madrid: Unidad Editorial, 1989. — 337172 экз. — ISSN 1697-0179; 1576-6969 Праверана 23 сакавіка 2020.
- ↑ https://www.lecturas.com/actualidad/miguel-bose-su-conmovedor-mensaje-tras-fallecimiento-su-madre-lucia-bose-por-coronavirus_80929 Праверана 23 сакавіка 2020.
- ↑ https://diariodecastillayleon.elmundo.es/articulo/segovia/muere-lucia-bose-segovia-victima-coronavirus/20200323143405005642.html Праверана 23 сакавіка 2020.
- ↑ Muere Lucía Bosé a los 89 años (ісп.)
- ↑ Знаменитая киноактриса Лючия Бозе представила в Сабаделе экспозицию изображений ангелов (руск.) . РИА Новости (2001 12 30).
- ↑ Итальянская актриса Лючия Бозе умерла из-за коронавируса (руск.) . www.mk.ru. Праверана 24 сакавіка 2020.
- ↑ Raffaella Carrà «Dama» di Spagna: «Il mio ombelico scoperto simbolo di libertà»