Лю Да
Лю Да | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Лю Чжуан | ||||||
Пераемнік | Emperor He of Han[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
57
|
||||||
Смерць |
9 красавіка 88 |
||||||
Род | House of Liu[d] | ||||||
Бацька | Лю Чжуан[1] | ||||||
Маці | Consort Jia[d] | ||||||
Жонка | Consort Liang[d][1], Consort Song[d] і Empress Dou[d] | ||||||
Дзеці | Liu Ji[d], Liu Wang[d], Liu Nan[d], Liu Kang[d], Liu Quan[d], Liu Qing[d], Emperor He of Han[d][1], Liu Shou[d], Liu Kai[d], Liu Shu[d] і Liu Wansui[d] | ||||||
![]() |
Лю Да (кіт.: 劉炟; 57 — 9 красавіка 88) — 3-і імператар дынастыі Позняя Хань у 75-88 гадах. Храмавае імя Му-цзун, пасмяротны — Чжан-Дзі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з імператарскага роду Лю. Сын Лю Чжуана. У 60 годзе стаў спадчыннікам трона. Тады ж усыноўлены імператрыцай Ма. Пры кіраванні бацькі істотнай ролі ў палітыцы не адыграў, займаўся ў асноўным вывучэннем канфуцыянскіх прац. Пасля смерці ў 75 годзе Лю Чжуана стаў новым імператарам.
Як імператар прытрымліваўся палітыкі свайго папярэдніка. Толькі ў знешняй палітыцы паступова стаў адмаўляцца ад вялікіх і далёкіх паходаў. Толькі ў 76 годзе была праведзена ваенная кампанія на Захадзе, на тэрыторыі сучаснага Сіньцзяна.
Паступова ўвага Лю Да стала ўсё больш адцягвацца на інтрыг сярод шляхты і яго жонак. Гэта было выклікана тым, што імператрыца не змагла нарадзіць сына. Таму разгарнулася барацьба сярод наложніц, чый сын стане спадчыннікам трона. У гэтую барацьбу таксама ўмяшалася жонка імператара — імператрыца Доу. Да 83 года апошняя змагла дамагчыся ўзмацнення пазіцый свайго клана пры двары. Больш уплывовымі чыноўнікамі сталі браты імператрыцы — Доу Сянь і Доу Ду. Зрэшты імператар у 83 годзе зрабіў спадчыннікам трона Лю Чжаа , сына з роду варожага клана Доу.
У 86 годзе з вялікай працай імператарскай арміі прыйшлося падавіць паўстанне племени цян. Гэта была апошняя значная справа Лю Да, здзейсненая ў 88 годзе.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Patricia Buckley Ebrey, Anne Walthall, James B. Palais. East Asia: a cultural, social and political history. — Boston: Houghton Mifflin, 2006. — 652 с. — ISBN 978-0-618-13384-0.