Лю Цысінь
Лю Цысінь | |
---|---|
кіт.: 刘慈欣 | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 23 чэрвеня 1963 (62 гады) |
Месца нараджэння | Пекін, Кітай |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік навуковай фантастыкі, інжынер, пісьменнік |
Жанр | навуковая фантастыка |
Мова твораў | спрошчаная кітайская[d] |
Прэміі | |
![]() | |
![]() |
Лю Цысінь (кіт.: 刘慈欣, Liu Cixin; нар. 23 чэрвеня 1963, Пекін, Кітайская Народная Рэспубліка) — кітайскі пісьменнік-фантаст, адзін з самых вядомых прадстаўнікоў сучаснай кітайскай навуковай фантастыкі. Аўтар трылогіі «Успаміны пра мінулае Зямлі», якая атрымала міжнароднае прызнанне і прэміі ў галіне фантастыкі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Лю Цысінь нарадзіўся ў сям’і інжынераў. Дзяцінства правёў у правінцыі Хэнань, бо ягоныя бацькі былі эвакуяваныя туды падчас Культурнай рэвалюцыі. Скончыў інжынерны факультэт Паўночна-кітайскага ўніверсітэта водных рэсурсаў і электраэнергетыкі, пасля чаго працаваў інжынерам на электрастанцыі[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Лю Цысінь пачаў пісаць фантастыку ў 1990-я гады. Сусветную вядомасць яму прынесла трылогія «Успаміны пра мінулае Зямлі», якая складаецца з раманаў
- «Задача трох цел» (2006)
- «Цёмны лес» (2008)
- «Канец смерці» (2010)
Першы раман быў перакладзены на англійскую мову і атрымаў прэмію Х’юга (2015) — упершыню для аўтара з Кітая.
Асноўныя тэмы ягоных твораў: кантакт з іншапланецянамі, астрафізіка, космас, эвалюцыя чалавецтва, глабальныя пагрозы і тэхналагічны прагрэс[2].
Уплыў і прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]Лю Цысіня часта называюць «бацькам кітайскай навуковай фантастыкі» дзякуючы ягонаму ўплыву на развіццё жанру ў КНР. Яго творы перакладзены на дзясяткі моў і атрымалі высокія ацэнкі ад аўтараў і навукоўцаў ва ўсім свеце[3].
Экранізацыі
[правіць | правіць зыходнік]У 2023 годзе Netflix выпусціў серыял «Задача трох цел»[4]. Гэты і іншыя ягоныя творы экранізаваліся ў Кітаі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Nick Richardson Even what doesn’t happen is epic(англ.) // London Review of Books. — 2018-02-08. — В. 03. — Т. 40. — ISSN 0260-9592.
- ↑ Jiayang Fan Liu Cixin’s War of the Worlds(англ.) // The New Yorker. — 2019-06-17. — ISSN 0028-792X.
- ↑ Will Peyton Chinese and Western Literary Influence in Liu Cixin’s Three Body Trilogy(англ.) // Studies in Global Science Fiction. — 2021. — ISSN 2569-8826. — DOI:10.1007/978-3-030-79315-9
- ↑ Tara Bitran and Phillipe Thao. What Is the 3 Body Problem? The Show’s Science Explained (англ.). Netflix (6 красавіка 2024).