Ляадунскі заліў
Выгляд

Ляадунскі заліў — унутраны заліў Жоўтага мора, з'яўляецца паўночнай часткай Бахайскага заліва. Размешчаны паміж кантынентам і Ляадунскім паўвостравам. Уразаецца ў сушу на 220 км, шырыня пры ўваходзе — 175 км. Глыбіня змяняецца ад 10 да 50 м Прыліўы няправільныя паўсутачныя, велічынёй 4,4 м.
Абмывае берагі кітайскіх правінцый Хэбэй і Ляанін. На паўночным усходзе заліва размешчаны порт Інкоу.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{заліў}}. |