Лябеднік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лябеднік

Лябеднік раскідзісты (Atriplex patula)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Atriplex L., 1753, nom. cons.

Сінонімы
Тыпавы від
Atriplex hortensis

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20505
NCBI  3550
EOL  37674
GRIN  g:1146
IPNI  6770-1

Лябе́днік[4] (Atriplex) — род адна- і шматгадовых травяністых, паўкустовых раслін і кустоў сямейства лебядовых.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня да 1 м. Лісце чаргаванае, часта, як і сцёблы, з мучністым налётам. Кветкі ў клубочках, сабраных коласападобныя ці мяцёлчатыя суквецці, песцікавыя преаважна без калякветніка. Плод — аднанасенны арэшак, насенне ў цвёрдай абалонцы доўга захоўваецца ў глебе.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле базы даных The Plant List (на жнівень 2016) род уключае 258 відаў[5], некаторыя з іх:

На Беларусі найбольш пашыраны лябеднік раскідзісты (Atriplex patula); расце на засмечаных месцах, па берагах рэк, каля жылля, цвіце ў ліпені—верасні. Як дэкаратыўную расліну вырошчваюць лябеднік садовы (Atriplex hortensis) з крывава-чырвоным лісцем.

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

У сінаніміку роду ўваходзяць наступныя назвы:

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Харчовыя, тэхнічныя, кармавыя, лекавыя, дэкаратыўныя расліны. Ёсць ядавітыя і пустазелле.

Аманімія[правіць | правіць зыходнік]

Лябеднікам часам называюць лебяду.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 21. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Atriplex (англ.). The Plant List. Version 1.1. (2 сакавіка 2013). Праверана 4 жніўня 2016.
  6. Звесткі пра род Atriplex у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  7. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 21. — 160 с. — 2 350 экз. - у крыніцы пад сінанімічнай назвай Atriplex nitens

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]