Лявонавіцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лявонавіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Нясвіжскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лявонавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
29 ліпеня 1971
Дата скасавання 16 ліпеня 1954,
28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 1 123
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Ляво́навіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Лявонавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да новаўтворанага Дубейкаўскага сельсавета[1]. 29 ліпеня 1971 года Дубейкаўскі сельсавет перайменаваны ў Лявонавіцкі, цэнтр сельсавета перанесены ў Лявонавічы. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ланскага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1123 чалавекі[3], з іх 90,8 % — беларусы, 4,3 % — рускія, 2,9 % — палякі[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: аграгарадок Салтанаўшчына, вёскі Габруны, Грыбаўшчына, Дубейкі, Лазавічы, Лесуны, Лявонавічы, Ляхі, Мысліва, Пляшэвічы, Смалічы, Цякалаўшчына.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.