Лявонпаль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Лявонпаль
Orthodox church of the Holy Trinity in Liavonpaĺ - panoramio.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2152
Аўтамабільны код
2
Лявонпаль на карце Беларусі ±
Лявонпаль (Беларусь)
Лявонпаль
Лявонпаль (Віцебская вобласць)
Лявонпаль

Ляво́нпаль[1] (трансліт.: Liavonpaĺ, руск.: Леонполь) — вёска ў Беларусі, на рацэ Заходняя Дзвіна. Уваходзіць у склад Узмёнскага сельсавета Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XVIII ст. пісар вялікі Мікалай Тадэвуш Лапацінскі набыў маёнтак Чурылавічы ў Полацкім ваяводстве і перайменаваў яго ў Лявонпаль у гонар свайго бацькі Лявона Лапацінскага (1663—1732) — мсціслаўскага мастаўнічага і ўдзельніка бітвы пад Венай (1683). У 17681769 гг. Мікалай Тадэвуш Лапацінскі ўзвёў тут невялікі палац у стылі позняга барока (захаваўся да нашага часу), побач з якім разбіў французскі парк на тэрасах. На галоўнай восі сядзібы стаяла брама (не збераглася)[2]. У 1772 г. у мястэчку збудавалі драўляную ўніяцкую царкву са званіцай. Лапацінскія наладзілі вытворчасць каберцаў, сурветак, абрусаў з гэтак званага друйскага лёну. Апроч таго, працавалі капялюшная і суконная вытворчасці.

У 1791 г. Ян Лапацінскі ў сваім маёнтку Лявонпаль, які пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) стаў знаходзіцца каля адміністрацыйнай мяжы з Расійскай імперыяй, паставіў мемарыяльную калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 года, каб увекавечыць месца, дзе заканчваецца свабода і пачынаецца няволя.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лявонпаль апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 г. Віленскай губерні. У часы вызваленчага паўстання ў 1831 г. расійскія карнікі спалілі тутэйшы палац. Станам на 1866 г. у мястэчку было 26 двароў.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Лявонпаль апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. У міжваенны перыяд ў Лявонпалі знаходзілася Гміннае ўпраўленне памежнай заставы.

У 1939 г. Лявонпаль увайшоў у БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі.

З кастрычніка 1940 г. па ліпень 1965 г. Лявонпаль з'яўляўся цэнтрам Лявонпальскага сельсавета. Пасля скасавання сельсавета паселішча ўваходзіла ў склад спачатку Даўгінаўскага сельсавета, а потым, з 16 верасня 2010 г. — у склад Узмёнскага сельсавета.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Пана Ісуса (пач. XX ст.)

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Людміла Хмяльніцкая. Паштоўка з Беларусі // «Туризм и Отдых» № 19, 2008.
  3. Leonpol // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 147.
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]