Лявонцій Іванавіч Харужык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лявонцій Іванавіч Харужык
Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
24 верасня 2001 — 26 чэрвеня 2009
Прэм'ер-міністр: Генадзь Навіцкі
Сяргей Сідорскі
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Міхаіл Русы
Пераемнік: Уладзімір Цалко
 
Нараджэнне: 12 кастрычніка 1951(1951-10-12) (66 гадоў)
в. Жыровічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць, БССР
 
Узнагароды:
Медаль «За працоўныя заслугі», Беларусь

Ляво́нцій Іва́навіч Хару́жык (нар. 12 кастрычніка 1951, в. Жыровічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (2001[1]-2009).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1978), завочна[2].

Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе ім.Ю.Гагарына Зэльвенскага раёна інжынерам па тэхніцы бяспекі. Быў на камсамольскай рабоце, працаваў у Жыровіцкім саўгасе-тэхнікуме, дзе прайшоў шлях ад лабаранта да намесніка дырэктара, потым у Рэспубліканскай інспекцыі котланагляда Дзяржаграпрама БССР — інспектар, галоўны інжынер, намеснік начальніка.

З 1993 па 1994 гг. — выканаўчы дырэктар Беларускай рэспубліканскай асацыяцыі спецыялістаў па ахове працы.

З 1994 па 2001 гг. — першы намеснік кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 24 верасня 2001 года — міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.[1]

26 чэрвеня 2009 г. адпраўлены ў адстаўку[3].

З 22 студзеня 2010[4] па 2014 гг. — начальнік дэпартамента эканомікі і галіновых праграм Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалем «За працоўныя заслугі».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]