Лявонцій Яфімавіч Адзінцоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Лявонцій Адзінцоў)
Лявонцій Яфімавіч Адзінцоў
Імя пры нараджэнні Лявонцій Яфімавіч Адзінец
Род дзейнасці рэвалюцыянер, функцыянер, падпольшчык
Дата нараджэння 2 (14) ліпеня 1891
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лютага 1943(1943-02-03) (51 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Партыя
Прыналежнасць Чырвоная гвардыя і СССР
Бітвы/войны

Ляво́нцій Яфі́мавіч Адзінцо́ў, сапраўднае Адзінец (2 (14) ліпеня 1891, в. Карпілаўка, Бабруйскі павет3 лютага 1943, Трасцянецкі лагер) — рэвалюцыянер, адзін з арганізатараў Мінскага савецкага падполля ў Другую сусветную вайну.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў народнае вучылішча ў Рудабелцы. Быў батраком. З 1914 года ў расійскай арміі. Удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. У 1917 годзе арганізоўваў атрады Чырвонай гвардыі ў Рудабелцы Бабруйскага павета, з 1918 года сябра камітэта Рудабельскай падпольнай партыйнай арганізацыі, сябра РКП(б). У 1919—1920 гадах камандзір партызанскага атрада. Тры гады працаваў у павятовых установах Бабруйска.

З 1924 года нязменны сакратар Камісіі па справах чырвонаармейцаў і чырвоных партызан пры ЦВК БССР. У 1924—1930 гадах намеснік народнага камісара сацыяльнага забеспячэння БССР. У 1931—1937 гадах старшыня Беларускага інваліднага кааператыўнага аб’яднання, старшыня ЦК сялянскай грамадскай узаемадапамогі, загадчык сакратарыята ЦВК БССР.

У верасні—лістападзе 1941 года звязаў упаўнаважанага ЦК КП(б)Б па арганізацыі патрыятычнага савецкага падполля ў Мінску І. К. Кавалёва з ветэранамі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. На кватэры Адзінцова праходзілі пасяджэнні Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б, нарады падпольшчыў, захоўвалася зброя і медыкаменты. У падполлі ўдзельнічала жонка Марыя Цімафееўна і дачка Ніна Лявонцеўна (загінула ў кастрычніку 1942 года пры выкананні задання Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б). Арыштаваны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі 24 кастрычніка 1942 года, спалены ў Трасцянцы.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем Лявонція Адзінцова названыя вуліцы ў Мінску і гарадскім пасёлку Акцябрскі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]