Лявоны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лявоны
Выступленне ў тэатры «Золотое кольцо»
Выступленне ў тэатры «Золотое кольцо»
Асноўная інфармацыя
Жанры Арт-рок
Фолк-рок
Альтэрнатыўны рок
Гады 1996-па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Мова песень Беларуская, руская
Лэйблы Топ-арт, Vigma
Склад
lyavony.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Лявоны»беларуская рок-група.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Лявоны» 1968 года[правіць | правіць зыходнік]

У 1968 годзе ўнутры эстраднага рэвю «Лявоніха» музыканты арганізавалі ансамбль «Лявоны». Сярод яго ўдзельнікаў былі:

а таксама старэйшы брат Уладзіміра Мулявіна — Валерый. Ён граў на гітары і трубе. Былі яшчэ два духавіка: Валерый Гурдзіз'янэ (трамбон) і Крылоў (другая труба)[1].

У кастрычніку 1970 года гэты ансамбль мяняе назву «Лявоны» на «Песняры».

«Лявоны» 1996-2000-я гады[правіць | правіць зыходнік]

Новы калектыў створаны на базе БДА «Песняры» ў 1996 годзе Уладзімірам Мулявіным у якасці моладзевай творчай рок-лабараторыі. Назву дадзена ў гонар аднайменнага калектыву «Лявоны», які стаў у 1968 годзе папярэднікам легендарных «Песняроў». Аснову новага калектыву склалі музыкі, якія выйшлі з тагачаснай мінскай культавай андэграўнд групы «Чистое серебро» Уладзіміра Зялінскага (Усціновіч, Задзіран, Осіпаў, Лук'янчык).

Склад 1996 года:

  • Павел Заяц — вакал, кампазіцыя
  • Алег Усціновіч (Паганіні) — бас-гітара, тэксты
  • Юрый Задзіран — гітара, кампазіцыя
  • Георгій Высоцкі — клавішныя, аранжыроўка
  • Сяргей Осіпаў (aka amcb) — флейта, перкусія, аранжыроўка
  • Юрый Лук'янчык (Маленькі) — ударныя

У 1996 годзе першай песняй, запісанай «Лявонами», стала «Мілая дзяўчына». Гэтую кампазіцыю можна назваць візітнай карткай калектыву. Летам 1996 года прайшлі здымкі відэакліпа на песню «Мілая дзяўчына» (рэжысёр — Тамара Лісіцкая). Па выніках 1996 года, падведзеных праграмай «Музыкальная обойма», кліп «Мілая дзяўчына» быў прызнаны «Лепшым кліпам года»[2].

У 1997 годзе сыходзяць: Г. Высоцкі, Ю. Задзіран, Ю. Лук'янчык, С. Осіпаў (у 1999 годзе вяртаецца). Прыходзіць Сяргей Мядзведзеў. Пасля расколу ў БДА «Песняры» ў 1998 годзе «Лявоны» прымаюць прапанову Уладзіміра Мулявіна і ўваходзяць у асноўны склад ансамбля «Песняры», спыніўшы на час ўласную творчую дзейнасць. Тым не менш, як група «Лявоны» перыядычна з'яўляюцца на розных канцэртных пляцоўках: Славянскі базар у Віцебску[3], здымкі розных мерапрыемстваў БТ.

У 2001 удзельнічаюць у канцэрце ў ДЦКЗ «Расія», прысвечаным 30-годдзю ансамбля «Песняры»[4].

У 2002 годзе па запрашэнні Беларускага грамадска-культурнага таварыства (БГКТ) адкрываюць фестываль славянскай культуры ў Гайнаўцы (Польшча, Белавежская пушча)[5].

У 2003 годзе, пасля смерці Уладзіміра Мулявіна, звальняюцца з БДА «Песняры» ўсім складам.[6]

З 2004 года працуюць у складзе ВІА «Песняры» пад кіраўніцтвам Леаніда Барткевіча.

У 2006 годзе ў складзе: Павел Заяц, Андрэй Юшко, Ілля Малай — выйшлі ў фінал нацыянальнага конкурсу «Еўрабачанне» з песняй «Come back» (П. Заяц — М. Галдзянкоў).[7]

У 2007 годзе ў складзе Сяргея Осіпава, Паўла Зайца і Андрэя Юшко пачынаюць аднаўляць невыдадзеную праграму 1996 года. З прычыны крайняй занятасці музыкаў працай у складзе «Песняроў» праца над ёй так і не была завершана.

У 2008 годзе фактычна ўвесь склад звальняецца з ВІА «Песняры» па прычыне нежадання ўдзельнічаць у дыскрэдытацыі імя і брэнда «Песняры».

«Лявоны» сёння[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 годзе музыкі афіцыйна вяртаюць арыгінальную назву, дадзеную Уладзімірам Мулявіным — «Лявоны» (Мулявін заснаваў фолк-рок-калектыў з назвай «Лявоны»[8]). Мяняюць гучанне ў бок альтэрнатыўнага року.

2009 год. Вяртанне да канцэпцыі рок-лабараторыі. У гонар ансамбля «Лявоны» 1968 года выпускаюць кавер-пласцінку «История продолжается».

2010 год. Да 80-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага Народнага Аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча «Лявоны» прымаюць удзел у пастаноўцы музычнай паэмы «Гусляр» (І. ЛучанокУ. Мулявін). Салісты: Гусляр — Ян Жанчак, Князь — Пётр Елфімаў.

У тым жа годзе выпускаюць пласцінку «Спявай, Лявон». Сканчаюць тур у канцы года удзелам у навагоднім гала-канцэрце «ВИА Хит-парад» Крокус Сіці Хол[9].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • Сяргей Мядзведзеў — вакал, гітара.
  • Ян Жанчак — вакал, скрыпка.
  • Павел Хасанаў— клавішныя.
  • Алег Усціновіч — бас-гітара.
  • Сяргей Савіцкі — вакал.
  • Юрый Рудакоўскі — ударныя.
  • Сяргей Восіпаў — сякухаці, драўляныя духавыя інструменты, гукарэжысёр.

Дырэктар — Юлія Гардзеева

Арт-дырэктар — Марына Мулявіна

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

БДА Песняры, ВІА Песняры

Год Назва Лэйбл
2001 Молодость моя... Союз
2005 Не во сне ли Vigma
Год Назва Лэйбл
2009 История продолжается... 1 муз. Издательство, Vigma
2010 Спявай, Лявон Vigma

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]